Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт – лідар тэхнічнай адукацыі ў краіне – сёлета адзначае 100-годдзе.
Установа на працягу стагоддзя падтрымлівае статус лепшай у Беларусі і за мяжой. А выпускнікі штогод размяркоўваюцца ў элітныя прадпрыемствы краіны, у такія як ААТ “Беларуськалій”, прад-прыемствы-сатэліты Салігорскага рэгіёну і многія іншыя.
Днямі да нас у рэдакцыю завітаў загадчык кафедры “Горныя машыны”, доктар тэхнічных навук, прафесар Мікалай Беразоўскі.

Вызначаемся са спецыяльнасцю
Выпускнікі БНТУ у трох пакаленнях: Аляксандр Пінчук, Мікалай Беразоўскі і Павел Герасіменка

Мікалай Іванавіч родам з вёскі Старына Петрыкаўскага раёна. З дзяцінства яго прыцягвалі дакладныя навукі, таму пасля заканчэння школы ён паступіў у Беларускі Політэхнічны інстытут па спецыяльнасці “Тарфяныя машыны і комплексы”.

Навуковая дзейнасць нашага земляка склалася цікава. Мікалай Іванавіч вёў навуковыя даследванні, эксперыменты, усялякія распрацоўкі. І праз некаторы час абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці “Хімічная тэхналогія паліва і газу”. А пасля – атрымаў вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці “Тэхналогія і комплексная механізацыя распрацоўкі тарфяных радовішчаў”.

У 2002 годзе Мікалаю Беразоў-скаму прысуджана вучоная ступень доктара тэхнічных навук па спецыяльнасці “Узбагачэнне карысных выкапняў”. З 2009 ён узначальвае кафедру “Горныя машыны”.

Спецыяліст у галіне ўзбагачэння карысных выкапняў, аўтар больш за 300 навуковых і вучэбна-метадычных прац распавёў нам пра некаторыя моманты сваёго жыцця, а таксама пра паступленне ў ВНУ:

– Петрыкаўшчына – мая радзіма. Вельмі прыемна пабачыць цэнтр раёна такім разнастайным, бо горад я памятаю зусім іншым. Мэта майго прыезду – не толькі пабачыць Бацькаўшчыну, а і распавесці пра наш універсітэт, ён адпавядае сучасным патрабаванням якаснай адукацыі.

Толькі ўявіце, з моманту свайго заснавання ўніверсітэт падрыхтаваў і выпусціў звыш 185-ці тысяч высокакваліфікаваных спецыялістаў для Рэспублікі Беларусь і звыш 7000 спецыялістаў для 120 краін свету.

– Гісторыя станаўлення БНТУ вельмі цікавая, – працягнуў Мікалай Іванавіч. – У 20-я гады XX стагоддзя патрабаваліся высокакваліфікаваныя кадры для ўсіх галін народнай гаспадаркі. Для аднаўлення эканомікі краіны стаялі вялікія і складаныя задачы. У сувязі з гэтым 10 снежня 1920 года Мінскае політэхнічнае вучылішча было ператворана ў вышэйшую тэхнічную навучальную ўстанову “Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут”. У пачатку 40-х гадоў XX стагоддзя БПІ стаў адным з вядучых тэхнічных ВНУ Савецкага Саюза.

Вялікая Айчынная вайна перапыніла працу БПІ. Яна аднавілася ў 1945 годзе. У 1949 годзе колькасць студэнтаў вырасла да 1500 чалавек, на 37 кафедрах працавалі больш за 160 выкладчыкаў. І толькі ў 2002 годзе Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія была ператворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

Вызначаемся са спецыяльнасцю– Усім выпускнікам, хто плануе ў будучыні мець прэстыжную працу і добры заробак, рэкамендую разгледзець варыянт навучання ў БНТУ. Вучэбная база кафедры ўключае ў сябе спецыялізаваныя лабараторыі: горных машын, абсталяванне па перапрацоўцы горных парод, рамонту і эксплуатацыі, аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і камп’ютарны клас па аўтаматызаваным праектаванні.

Ад вышэйпералічанага ў школьнікаў, як і ў чытачоў, хутчэй за ўсё, галава пойдзе кругам. Але будзьце ўпэўненыя, 11-класнікі, навучанне таго варта. Бо многія маладыя спецыялісты сёння маюць зарплату больш за 2 000 беларускіх рублёў. І гэта толькі на старце!

Наша кафедра вядзе актыўную працу па стварэнні метадычнай і матэрыяльнай базы новых спецыялізацый спецыяльнасці “Горныя машыны і абсталяванне”.
Пры кафедры маюцца магістратура і аспірантура, дзе выпускнікі, якія праявілі здольнасці да навукі, могуць працягнуць адукацыю. Распрацоўкі кафедры выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе пры вывучэнні спецыяльных дысцыплін.
У нашых сценах знойдзецца месца ўсім тым, хто марыць прысвяціць сябе навуковай дзейнасці, хто не ўяўляе сябе без практыкі.

Самае буйное тэхнічнае ВНУ краіны прымае дакументы на паступленне да 1 жніўня

Адукацыйны працэс функцыянуе ў рамках мадэлі “Універсітэт 3.0”, якая ўяўляе цесную сувязь адукацыі, навукі і інавацыйнага прад-прымальніцтва.
32 навуковыя лабараторыі, у якіх праводзяцца практыка-арыентаваныя навуковыя даследаванні.

35 спартыўных збудаванняў уключаюць алімпійскі басейн, футбол, валейбол, бокс, гандбол і многія іншыя віды спорту.

16 студэнцкіх інтэрнатаў – 100% забеспячэнне іншагародніх першакурснікаў месцамі ў інтэрнаце.

Стажыроўкі за мяжой – па праграмах акадэмічнай мабільнасці Erasmus+, DAAD і інш.


Павел Герасіменка – ураджэнец Бабунічаў Петрыкаўскага раёна, сёння ні на секунду не сумняваецца ў паспяховым выбары сваёй спецыяльнасці. А ў 11 класе хлопец дакладна не мог вызначыцца з будучай прафесіяй. Паслухаў бацьку, паступіў на факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі. І не пралічыўся.
Павел займаўся футболам з дзяцінства. Паказаў сябе ў мала-дзёжнай лізе Рэспублікі Беларусь за мікашэвіцкую каманду. Таксама гуляе за факультэт і з’яўляецца двукратным чэмпіёнам БНТУ па міні-футболе.

– Зараз я студэнт пятага курса. Вучуся па спецыяльнасці “Распрацоўка месцазнаходжанняў карысных выкапняў”. У час вучобы я нядрэнна сябе праявіў, у мяне быў добры сярэдні бал, актыўнасць на факультэце, удзел у розных мерапрыемствах. Магчыма, гэта паўплывала на тое, што я атрымаў добрую практыку – трапіў на падземныя горныя работы. Гэты факт у маім рэзюмэ зробіць добрую службу і, магчыма, дапаможа мне ў будучыні атрымаць працу з годным заробкам.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о