Вывучаем праект – уносім прапановы

0
488

Рэканструкцыя аб’екта “Пуце-правод на 272,865 кіламетры аўтамабільнай дарогі М-10 мяжа Расійскай Федэрацыі (Селішча) – Гомель – Кобрын”.
Заказчык запланаванай дзейнасці: РУП “Гомельаўтадар”, 246050, горад Гомель, вуліца Кірава, 22, тэлефон 8-0232-34-49-95, факс 8-0232-22-42-08. Кантактная асоба Барысенка Андрэй Віктаравіч тэлефон 8-0232-34-49-71.
Мэты планаванай дзейнасці:
– інфармаванне грамадскасці па пытаннях, якія тычацца аховы навакольнага асяроддзя;
– рэалізацыя правоў грамад-скасці на ўдзел у абмеркаванні і прыняцці экалагічна значных рашэнняў;
– улік заўваг і прапаноў грамадскасці па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя ў працэсе ацэнкі ўздзеяння, прыняцце рашэнняў, якія датычацца рэалізацыі запланаванай дзейнасці;
– пошук узаемапрымальных для заказчыка і грамадскасці рашэнняў у пытаннях прадухілення ці мінімізацыі шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і здароўе насельніцтва пры рэалізацыі планаванай дзейнасці.
Абгрунтаванне і апісанне запланаванай дзейнасці:
Дзяржаўная праграма “Дарогі Беларусі” на 2021-2025 гады, у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №271 ад 29 красавіка 2022.
Праектам прадугледжваецца:
Штучнае збудаванне (біяпераход) – малы аднапралётны жалезабетонны бэлечны пуцеправод на апорах устоях габарытам Г10, схема 1х28 метраў, даўжыня збудавання 28,85 метраў. Падмурак свайны.
Для ажыццяўлення транзітнага руху аўтатранспарту на перыяд выканання работ па разборцы існуючага збудавання і ўсталявання новага біяпераходу прадугле-джваецца адкрыццё аб’язной дарогі, злева па ходу кіламетражу, па параметрах IV катэгорыі, працягласцю 0,708 кіламетра з пакрыццём капітальнага тыпу.
Тэрміны ажыццяўлення запланаванай дзейнасці:
Другое паўгоддзе 2023 года – 2024 год.
Месца ажыццяўлення запланаванай дзейнасці:
Рэканструюемы пуцеправод, размешчаны на мяжы Жыткавіцкага і Петрыкаўскага раёнаў Гомельскай вобласці на 272,865 кіламетры аўтамабільнай дарогі М-10 мяжа Расійскай Федэрацыі (Селішча) – Гомель – Кобрын.
Тэрміны правядзення грамадскіх абмеркаванняў і накіравання заўваг і прапаноў па справаздачы аб АУНА: з 23 лістапада па 23 снежня 2022 года (уключна).
Заўвагі і прапановы па справаздачы аб АУНА можна накіроўваць у:
1) Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт, паштовы адрас: 247912, горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 15, інтэрнэт-сайт: office@petrikov.gov.by, кантактная асоба – Улашэвіч Кацярына Віктараўна – намеснік начальніка ад-дзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, тэлефон 8-02350-2-70-22, e-mail: arx@petrikov .gov.by;
2) РУП “Гомельаўтадар”, паштовы адрас: 246050, горад Гомель, вуліца Кірава, 22, тэлефон: 8-0232-34-49-95, факс 8-0232-22-42-08. Кантактная асоба Барысенка Андрэй Віктаравіч тэлефон 8-0232-34-49-71.
Са справаздачай аб АУНА можна азнаёміцца:
– у электронным выглядзе – на афіцыйным інтэрнэт-сайце Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ў раздзеле “Грамадскія абмеркаванні”: http://www.petrikov.gomel-region.by/ru/o-o/.
– на папяровым носьбіце – у Петрыкаўскім раённым выканаўчым камітэце (кабінет 103), паштовы адрас: 247912 горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 17, інтэрнэт-сайт: http://www.petrikov.gomel-region.by/ru/ , кантактная асоба – Улашэвіч Кацярына Віктараўна – намеснік начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, тэлефон 8-02350-2-70-22, e-mail: arx@petrikov.gov.by
Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган адказны за прыняцце рашэння ў адносінах да гаспадарчай дзейнасці:
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт, паштовы адрас: 247912 горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 15, e-mail: office@petrikov.gov.by тэлефон/факс: 8-02350-2-70-22.
Заяву пра неабходнасць правядзення грамадскіх слуханняў (сходаў) можна накіраваць на працягу 10 працоўных дзён з 23 лістапада па 4 снежня 2022 года (уключна) у:
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт па адрасе: 247912 горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 15, e-mail: office@petrikov.gov.by тэлефон/факс: 8-02350-2-70-22.
У выпадку наяўнасці заявы ад грамадскасці пра неабходнасць правядзення сходу па абмеркаванні справаздачы пра АУНА, дата і месца яе правядзення будуць паведамлены на працягу пяці працоўных дзён з дня звароту, з дапамогай размяшчэння аб’явы на афіцыйным сайце Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта і публікацыі ў раённай газеце “Петрыкаўскія навiны”.
Заяву пра намер правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы можна накіраваць на працягу 10 працоўных дзён з 23 лістапада па 4 снежня 2022 года (уключна) у: РУП “Гомельаўтадар”, 246050, горад Гомель, вуліца Кірава, 22, тэлефон: 8-0232-34-49-95, факс 8-0232-22-42-08.
Заявы, пададзеныя пасля ўказаных тэрмінаў, разглядацца не будуць.
Месца і дата апублікавання апавяшчэння:
– у друкаваных СМІ – газета “Петрыкаўскія навiны” ад 23 лістапада 2022 года;
– у электронным выглядзе – на інтэрнэт-сайце Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ў раздзеле “Грамадскія абмеркаванні”: http://www.petrikov.gomel-region.by/ru/o-o/ ад 22 лістапада 2022 года.

Аддзел архітэктуры,
будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Петрыкаўскага райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о