У апошні дзень зімы планавы прыём грамадзян быў праведзены ў Капаткевіцкім ПМК-4. Разам са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Галінай Шчэрбак і пракурорам Петрыкаўскага раёна, юрыстам 1 класа Сяргеем Балахонавым звароты грамадзян разглядаў старшыня абласной арганізацыі прафсаюзаў працаўнікоў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Мікалай Грыцэнка.Выслухаць, разабрацца, параіць Выслухаць, разабрацца, параіць Выслухаць, разабрацца, параіць

Да спецыялістаў са сваім пытаннем звярнуўся былы інжынер КСУП “Капаткевічы” Васіль Жукоўскі з вёскі Чалюшчавічы. Зараз мужчына на пенсіі, хаця выйсці на заслужаны адпачынак, па яго словах, было не так проста.
Справа ў тым, што адпаведная заява на звальненне была напісана Васілём Фёдаравічам яшчэ ў мінулым годзе па дасягненні пенсійнага ўзросту. З другога боку з працаўніком быў заключаны кантракт. Як высветлілася са слоў мужчыны, у сельгаспрадпрыемстве заяву не задаволілі, але і работніка пра гэта не папярэдзілі. Такім чынам юрыдычна спецыяліст яшчэ працаваў. Потым Васіль Жукоўскі апынуўся, сам таго не ведаючы, у водпуску, пасля чаго да яго пачалі прыходзіць апавяшчэнні ад працадаўцы з прапановай падцвердзіць паважальную прычыну ў днях, калі ён не з’яўляўся на працы.
Мужчына мае намер разабрацца, ці правамерна ён быў звольнены. Пытанні ў яго ўзніклі і наконт налічэння надбавак да заробку. Прадстаўнікі прафсаюзаў параілі Васілю Фёдаравічу вырашаць праблему ў судовым парадку – толькі ў гэтым выпадку можна будзе пільна разгледзець і ўсебакова разабрацца ў складанай сітуацыі з мностам акалічнасцяў і нюансаў.
Судовыя працэсы, дарэчы, ужо адбыліся, але прынятае рашэнне было не на карысць істца. Але Васіль Фёдаравіч мае намер абскардзіць рашэнне ў абласной судовай установе.

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о