Вясна заўсёды была жаданай для жыхароў Беларусі. Да двух Вялікіх святаў вясной рыхтуецца кожны: Вялік-дзень і Дзень Перамогі.

Настаяцель храма іконы Божай Маці “Неспадзяваная Радасць” аграгарадка Курыцічы і храма Святой Жываначальнай Троіцы аграгарадка Бабунічы іерэй Сергій Капітан не раз у гутарках з прыхаджанамі нагадваў пра духоўную і маральную падрыхтоўку да гэтых святаў. Ажыўленне прыроды і час малітвы прыпалі на перыяд распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі. Айцец Сергій абмяркоўваў з прыхаджанамі сітуацыю, якая склалася ў свеце, адзначаў неабходнасць малітвы супраць згубнай інфекцыі, меры захавання асабістай гігіены.

2 красавіка мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел заклікаў усіх да малітвы ў гэтыя дні выпрабаванняў. 5 красавіка іерэй Сергій Капітан таксама памаліўся пра спыненне распаўсюджвання каронавірусу ў краіне. Пасля Боскай Літургіі ў храме Святой Жываначальнай Троіцы быў здзейснены хрэсны ход супраць пандэміі.

Выратаванне – у аб’яднанні і верыВа ўмовах захавання супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў удзельнікамі хрэснага ходу па ініцыятыве айца Сергія сталі чацвёра мужчын. Сярод іх былі і навічкі, і ўдзельнікі ранейшых мерапрыемстваў. Мужчыны неслі крыж, харугвы, ліхтар. Аляксандру Загорскаму, супрацоўніку Мазырскай міліцыі, айцец Сергій даверыў абраз свяціцеля Іаана Шанхайскага Сан-Францыскага з часціцай мошчаў.

Ян Шанхайскі Цудатворца быў вядомы сваімі цудамі, якія працягваюцца і пасля яго смерці. Тое немагчымае, што адбывалася пасля яго малітваў, дае зразумець наколькі моцна была развіта ўсебаковая духоўная сіла гэтага чалавека. Звяртаюцца да свяціцеля Яна Шанхайскага Сан-Францыскага пры цяжкіх хваробах, сямейных цяжкасцях, каб здабыць веру ў Госпада, разабрацца ў сабе і знайсці духоўную раўнавагу. Далучыліся да хрэснага ходу прысутныя на Літургіі прыхаджане, жыхары вёскі, дзеці. Хрэсны ход пад гукі званоў і спевы прайшоў ад царквы да помніка загінуўшым воінам. Айцец Сергій адслужыў паніхіду па загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны.

Выратаванне – у аб’яднанні і верыПасля паніхіды Уладзімір Гімбут, настаўнік гісторыі сярэдняй школы №16 г. Мазыра, член ваенна-гістарычнага клуба “Пошук” падзяліўся сваімі адчуваннямі: “Я не раз быў удзельнікам ваенных рэканструкцый, перапахаванняў, пошуку сваякоў загінуўшых воінаў, але сёння з трапятаннем у душы я ўпершыню трымаў харугву – Святы сцяг царквы, сімвал перамогі над смерцю і нябачнай інфекцыяй. Людзі сёння напалоханыя, баяцца інфекцыі. Мы, праваслаўныя, маем страх Гасподні, але павінны правільна разумець Бога і яго словы. Мы павінны пакорліва і з глыбокай пашанай ставіцца да Яго, баяцца саграшыць, парушыць запаведзь. Гасподзь сказаў: “Па веры вашай хай будзе вам”.

Напярэдадні свята 75-годдзя Перамогі Уладзімір Гімбут прачытаў радкі з верша “Ліст да Бога”, напісанага салдатам на шматку паперы перад смяротным боем: “Бывай, мой Бог, іду і наўрад ці ўжо вярнуся. Як дзіўна, але цяпер я смерці не баюся”.
У гэты ж дзень у храме іконы Божай Маці “Неспадзяваная Радасць” іерэй Сергій Капітан адслужыў вадасвятны малебен пра здароўе. Парафіяне прасілі Госпада пра дараванне пяшчоты. Набажэнства завяршылася хрэсным ходам супраць каронавірусу. Хрэсны ход зрабіў прыпынак ля помніка. Айцец Сергій памаліўся пра спакой душаў незабыўных воінаў.

Аляксандр Ешын, член ваенна-гістарычнага клуба “Пошук”, упершыню прайшоў хрэсным ходам. Сваімі адчуваннямі падзяліўся ля помніка загінуўшым у час вайны салдатам. Ён адзначыў, што хрэсны ход – гэта сімвалічнае шэсце па жыццёвым шляху, што памяць пра воінаў будзе жыць у стагоддзях, што абарона Радзімы заўсёды з’яўлялася богаўгоднай справай, а таксама нагадаў вядомы факт, што на вайне атэістаў не бывае – дапамога Госпада заўсёды прысутнічала з нашымі байцамі, малітвы жонак і маці дапамагалі ім у час найцяжэйшых выпрабаванняў.

Айцец Сергій дадаў, што па правілах хрэснага ходу нельга ісці з пустымі размовамі, трэба ўвесь час маліцца, трымаць строй, не разбягацца ні целам, ні думкамі. Толькі з малітвай і з Божай дапамогай людзі выратуюцца ад эпідэміі. Малітва – наша просьба да Госпада, а гук званоў – заклік да малітвы пра дараванне нам міласці Божай і больш хуткае спыненне хваробы.

Па дадзеных навукоўцаў, званы выпраменьваюць вя-лікую колькасць рэзанансных гукавых хваль і тым самым ачышчаюць прастору. Па дадзеных некаторых даследчыкаў, гук званоў можа забіць бактэрыі ў радыусе 70 кіламетраў. Святар сказаў, што малітва перад лікам свяціцеля Іаана Шанхайскага Сан-Францыскага з часціцай мошчаў асабліва часта дапамагала цяжкахворым. Таму і ў гэты раз удзельнікі хрэснага ходу маліліся Яну Шанхайскаму пра вылячэнне людзей, нашай зямлі ад эпідэміі.
Выказваючы словы падзякі айцу Сергію, Аляксандр Загорскі адзначыў, што шэсце з лікам Іаана Шанхайскага Сан-Францыскага нейкім цудадзейным чынам падзейнічала на яго. Хрэсны ход стаў часам малітвы і разважання пра сваё жыццё, свой шлях і яго сэнс. Менавіта ў хрэсным ходзе Гасподзь дае чалавеку магчымасць глыбей зразумець запаведзі Божыя, набыць каштоўны вопыт духоўнага жыцця – у звычайным жыцці такі вопыт напрацоўваецца гадамі.

Андрэй Юркевіч, маёр, начальнік кіналагічнай службы Мазырскага пагранічнага атраду, ад імя ўсіх прысутных па-дзякаваў іерэя Сергія Капітана за парады і малітвы. Гаворачы пра тое, што жыве з Богам у сэрцы, Андрэй Юркевіч адзначыў, што храм – гэта адзінае месца, дзе людзі выратуюцца. Чым больш людзей будуць з Богам, тым лягчэй усім будзе аб’яднацца. Толькі ўсе разам з Божай дапамогай мы зможам справіцца з любой праблемай.

Падрыхтавала І. ГІЛЕНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о