Восеньская рыбалка – час павышанага клопату пра бяспеку

Цяпер часта ловяць рыбу з лодак – на спінінг або іншыя снасці. Гэта вельмі зручна, эфектыўна, да таго ж лёгка можна змяняць месца рыбалкі. Пры гэтым большасць рыбаловаў-лодачнікаў парушаюць адно з галоўных правілаў паводзін на вадзе – абавязковае выкарыстанне выратавальнай камізэлькі. Адсутнасць камізэлькі можа прывесці да вельмі сумных наступстваў. Нават цяпер, у халодную пару, лодак на вадзе дастаткова многа. Але вось выратавальных камізэлек на большасці рыбаловаў не назіраецца.

Выратавальная камізэлька засцеражэ ад бяды
Выходзячы на рыбалку, людзі забываюць пра ўсё, акрамя свайго захаплення. Забываюць у тым ліку і пра тое, што любы вадаём – гэта чужое і небяспечнае для чалавека асяроддзе. Вада жартаваць не любіць, тым больш зараз, калі яе тэмпература нізкая.
Многія думаюць, што апынуцца ў вадзе можа хто заўгодна, толькі не ён. А прычын, па якіх гэта можа адбыцца – мноства, і ад іх ніхто не застрахаваны: у чалавека можа закружыцца галава і ён выпадзе з лодкі, часта лодкі перакульваюцца, калі рыбакі выцягваюць рыбу і некалькі чалавек становяцца да аднаго борта, няправільны рух ручкі газу на павернутым маторы, наезд лодкі на нябачны прадмет у вадзе і шмат іншых прычын. Многія рыбакі лічаць, што выратавальная камі-зэлька скоўвае рухі, перашка-джае лавіць рыбу і веславаць, а часам у ёй горача. Тым не менш, усім, хто знаходзіцца на борце, неабходна быць апранутымі ў выратавальныя камізэлькі, якія павін-ны адпавядаць вазе цела чалавека.
А восенню сітуацыя пагаршаецца: на рыбалове столькі цёплага аб’ёмнага адзення, плюс цяжкі абутак, што пры намаканні ўсяго гэтага ні адна звычайная выратавальная камізэлька на вадзе не ўтрымае, і тады неабходна ўжо “восеньская” камізэлька – у два разы большага аб’ёму. Усе, хто знаходзіцца ў лодцы, павінны разумець, што ў выпадку пападання чалавека ў ваду, адзенне хутка ўзмакрэе і стане цягнуць на дно. Паспець распрануцца часу практычна няма, ды і праплысці атрымаецца метраў 20-30, а камізэлька ў такой сітуацыі будзе ўтрым-ліваць на плаву і дасць магчымасць даплысці да берага. У кішэнях выратавальнай камізэлькі рыбалова ў непрамакальных пакетах павінны знаходзіцца запалкі, зараджаны тэлефон, яны дапамогуць распаліць вогнішча, паклікаць на дапамогу.
Пры працяглым знаходжанні на вадаёме, да прыкладу рыбалка з начлегам, аб маршруце і тэрмінах вяртання трэба абавязкова паведаміць сваякам, якія за-сталіся на беразе.
Кожнаму рыбаку павінны быць добра зразумелыя яго дзеянні пры перавароце лодкі ці яе напаўненні вадой. Першая і асноўная парада: пастарацца, каб пры перавароце лодка не накрыла вас зверху і не ўдарыла па галаве. Для гэтага неабходна ў такія крытычныя моманты трымаць прамыя рукі паднятымі над галавой. Затым варта схапіцца за лодку, а калі ёсць магчымасць – і залезці на яе. Вядома, пераважней у такой сітуацыі выглядаюць надзіманыя лодкі – многія дзюралюмініевыя лодкі па розных прычынах не валодаюць дастатковай плывучасцю і ў якасці аб’екта для выратавання рыбакоў пры перавароце або напаўненні лодкі вадой разглядацца не могуць.
На металічнай лодцы трэба абавязкова мець выратавальныя кругі – па адным на чалавека: пры выхадзе лодкі са строю ці яе затапленні яны дазволяць выжыць. Пры падзенні ў ваду, калі цяжка ўхапіцца за лодку або выкарыстоўваць яе ў якасці сродку выратавання, неабходна ў першую чаргу зняць з сябе абутак і цяжкую вопратку, і толькі пасля гэтага плыць да берага.
У цяперашні восеньскі халодны час на рыбалку лепш выяз-джаць калектывам з некалькіх лодак, і лодкі павінны знаходзіцца адна ад адной на адлегласці прамой бачнасці – для своечасовага аказання дапамогі. Нельга на вадзе ўжываць моцныя алкагольныя напоі, бо зніжаецца пачуццё небяспекі, чалавек становіцца залішне адважным і безадказным. У моцны вецер і вялікія хвалі, калі прымаецца рашэнне плыць на лодцы, рухацца варта ўздоўж берагавой лініі з мінімальнай хуткасцю і як мага бліжэй да сушы.

Андрэй Галіцкі,
начальнік выратавальнай станцыі.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о