У перыяд правядзення акцыі “За бяспеку разам!” грамадзяне могуць звярнуцца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях з заяўкай на правядзенне абследавання супрацьпажарнага стану домаўладання (кватэры). Актуальнасць правядзення рознага кшталту прафілактычных мерапрыемстваў абумоўлена напружанай абстаноўкай з гібеллю людзей на пажарах.
Паважаныя жыхары горада і раёна, праверце на спраўнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку адсутнасці – устанавіце іх у жылых памяшканнях. Звярніце таксама ўвагу, ці спраўнае пячное ацяпленне ў вашых дамах, а таксама электраправодка.

Валянціна АНІСКАВЕЦ

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о