Аглядавымі камісіямі з 9 па 16 лютага праводзіліся абследаванні жылых дамоў грамадзянаў на адпаведнасць патрабаванням тэхнічных нарматыўна-прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нарміравання і стандартызацыі. У рабоце прынялі ўдзел 11 камісій, якія абследавалі 164 домаўладанні.

У 9 з наведаных камісіямі домаўладаннях пражываюць грамадзяне, што найбольш падвяргаюцца рызыцы ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Наведалі таксама 15 шматдзетных сем’яў, у 29 пражываюць адзінокія грамадзяне старэй працаздольнага ўзросту.

Былі выяўлены 8 парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі пры ўстройстве і эксплуатацыі пячнога ацяплення, 9 парушэнняў правілаў устройства і эксплуатацыі электрычных і цяпловыкарыстальных установак, парушэнне правілаў карыстання газам.

Гаспадарам домаўладанняў рэкамендавана ўхіліць выяўленыя хібы. Работнікамі аглядавых камісій прыняты рашэнні пра аказанне адраснай дапамогі, напісаны пісьмы родным пра аказанне дапамогі ва ўхіленні прычын і ўмоў, што ствараюць пагрозу жыццю і здароўю, а таксама хадайніцтвы ў калектывы, дзе раней працавалі гэтыя грамадзяне.

Валянціна ЯХНО.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о