Старшынёй раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на справаздачна-выбарнай канферэнцыі абрана Галіна Курловіч.

25 лістапада адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. У яе рабоце прынялі ўдзел дэлегаты з 20 першасных прафсаюзных арганізацый АПК, а таксама старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Шчэрбак, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Місюра. У якасці ганаровага госця на канферэнцыю быў запрошаны былы кіраўнік прафсаюза АПК, ветэран працы Валянцін Лазарчук.

Вынікі і перспектывы агучаны на канферэнцыі
Галіна Курловіч, якая апошнія месяцы выконвала абавязкі старшыні раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК, у выступленні пазначыла асноўныя пытанні, над якімі працавала прафсаюзная арганізацыя.
За справаздачны перыяд колькасць членаў зменшылася на 865 чалавек з-за аптымізацыі галіны. Аднак працэнт членства ў арганізацыі працягвае быць высокім – 98,6%. Захавана і структура: колькасць першасных арганізацый не змяншаецца. Насупраць, раённую арганізацыю папоўніла пярвічка сялянскай фермерскай гаспадаркі “ЗаГрыМагор’е”.

Вынікі і перспектывы агучаны на канферэнцыі

Прынята раённае пагадненне паміж упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і раённай прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў аграпрамысловага комплексу. У сельгас-арганізацыях раёна дзейнічаюць калектыўныя дагаворы паміж наймальнікамі і работнікамі. У іх прадугледжаны сацыяльныя льготы для пенсіянераў, маладых работнікаў, шматдзетных сем’яў, і іншыя аспекты.

Пад увагай прафсаюза знахо-дзяцца ўзровень аплаты працы сельгаспрацаўнікоў, пытанні аховы працы, умовы заключэння кантрактнай формы найму.
Прафсаюзы праводзяць конкурсы прафесіянальнага майстэрства, адзначаюць перадавікоў сярод жывёлаводаў і механізатараў.

Судакладчыкамі Галіны Курловіч былі лідары прафсаюзных арганізацый ААТ “Агра-Пціч” Рыта Ордзіч, КСУП “Запаветы Ільіча” Таццяна Шабалтас, ААТ “Навасёлкі” Кацярына Мамайка.

Мікалай Місюра пазначыў неабходнасць умацнення работы старшынь пярвічак у плане санаторна-курортнага аздараўлення работнікаў прадпрыемстваў. Галі-на Шчэрбак прапанавала разгледзець пытанне матэрыяльнага ўзнагароджання лепшых працаўнікоў для аплаты пуцёвак у санаторыі, унесці гэта пунктам у раённай пагадненне.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў закранула тэму зваротаў работнікаў сельгаспрадпрыемстваў у розныя структуры з інфармацыяй пра парушэнні працоўнага заканадаўства. Рэкамендавала прафсаюзным лідарам наладжваць узаемаразуменне паміж работнікамі і кіраўніцтвам, здымаць напружанне і папярэ-джваць парушэнні.
Дэлегат ад прафсаюзанай арганізацыі РСУП “Агра-Ляскавічы” Уладзімір Друк унёс прапанову актывізаваць правядзенне культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў раённага ўзроўню, арганізоўваць экскур-сійныя паездкі, наведванне канцэртаў.
Пасля справаздачы і вынясення агульнай адзнакі рабоце галіновага прафсаюза – “здавальняюча” – дэлегатам было прапанавана агучыць кандыдатуры на пасаду старшыні раённай арга-нізацыі прафсаюза работнікаў АПК. Адзіная прапанова – Галіна Курловіч – была прынята аднагалосна. Наноў абраны старшыня прынесла прысягу прафсаюзнага лідара.

Таксама быў выбраны састаў раённага камітэта прафсаюзнай арганізацыі з 19 чалавек. А дэлегатамі на абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю – Галіна Курловіч і Алена Галеня.

Закончылася мерапрыемства ўзнагароджаннем актывістаў прафсаюзнага руху раёна. Падарункі і граматы атрымалі Алена Радыёнава і Таццяна Шабалтас з КСУП “Запаветы Ільіча”, Галіна Боўсун – ААТ “Курыцічы”, Рыта Ордзіч і Таццяна Бужан з ААТ “Агра-Пціч”.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о