Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці ў другім паўгоддзі 2019 года вывучана пытанне эфектыўнасці выкарыстання бю-джэтных сродкаў, накіраваных на засваенне новых земляў, а таксама павышэнне ўрадлівасці і якасці. Як паказалі кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, у асобных выпадках зямельныя ўчасткі, на якіх за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту выконваліся работы па аднаўленні сельскагаспадарчых зямель, землекарыстальнікамі не выкарыстоўваліся.

Падрыхтаваныя для вырошчвання сельскагаспадарчых культур тэрыторыі зноў зарасталі, а ўкладзеныя бюджэтныя сродкі не прыносілі аддачы.
Напрыклад, у Лоеўскім раёне ў 2018 годзе на раскарчоўку непладаноснага саду КСУП “Бывалькі” затрачана 14,9 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў. Зямельны ўчастак плошчай 11 га прыведзены ў ворнапрыдатны стан, аднак застаўся незапатрабаваным землекарысталь-нікам і зарос пустазеллем.

Аналагічна, КСУП “Кашэвічы” не выкарыстоўваўся і зарос пустазеллем участак плошчай 2,6 га ў вёсцы Лучыцы Петрыкаўскага раёна пасля правядзення ў 2016 годзе культурнатэхнічных работ са зносам будынка былой малочна-таварнай фермы, на якія затрачана 30 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў.

Вынікі кантрольных мерапрыемстваў таксама паказалі, што асобнымі падрадчыкамі работы па раскарчоўцы непладаносных садоў і паляпшэнні зямель не выконваліся, аднак нявыкананыя работы былі прад’яўленыя і аплачаныя з бюджэту.

Так, РДУП “Мазырская ПМК-27” у 2018 годзе не выкананы аплачаныя з бюджэту работы па раскарчоўцы непладаносячага саду на 2,95 га СУП “Андрэеўка”, РДУП “Капаткевічская ПМК-67” у 2017 годзе не праведзена ўзворванне і дыскаванне грунтоў на 1,43 га зямель ААТ “Агра-Пціч”, за якія таксама падрадчыку пералічаны сродкі бюджэту.

Таксама ўстаноўлена, што пры выкананні работ па раскарчоўцы непладаносячых садоў падрадчыкамi не разлічваўся кошт зваротных матэрыялаў (дроў), атрыманых ад распілоўкі драўніны. На памер зваротных сум вынікала паменшыць суму фінансавання аб’ектаў.

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў прыняты меры па ўключэнні ў сельскагаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых зямельных участкаў, у даход бюджэту кампенсавана больш за 17 тысяч рублёў, для прыняцця мер рэагавання інфармацыя накіравана ў Гомельскі аблвыканкам.

А.Атрошчанка,
старшыня Камітэта
дзяржаўнага кантролю
Гомельскай вобласці.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о