За 8 месяцаў сёлета ў гаспадарчы абарот уцягнута 17 аб’ектаў нявыкарыстанай камунальнай ўласнасці. Такую інфармацыю паведаміла спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Іна Азёма. На сёлета запланавана знайсці прымяненне ці знесці 26 такіх аб’ектаў.

Выкарыстоўваць ці знесці

– Выкарыстоўваюцца ва ўласных патрэбах 5 аб’ектаў маёмасці, – пазначыла Іна Азёма. – Аддзелам адукацыі знойдзена прымяненне для ўласных патрэб будынкам былой школы ў Новых Галоўчыцах і дзіцячага сада ў Залессі. Жыллёва-камунальнай гаспадаркай выкарыстоўваецца памяшканне вагона-саўны, што знаходзіцца на спецыяльнай пляцоўцы ў Конкавічах. А КСУП “Запаветы Ільіча” цяпер карыстанецца будынкам цэнтральнай майстэрні ў Міхедавічах. Яшчэ 12 аб’ектаў знесены: 3 будынкі свінафермы ў Міхедавічах, будынкі і гаспадарчыя пабудовы ФАПаў ў Новых Галоўчыцах і Бобрыках, былога дрэваапрацоўчага цэха ў Капаткевічах і ваеннага гарнізона ў Мышанцы. Яшчэ 6 аб’ектаў падлягаюць продажу праз аукцыённыя таргі. Да канца года запланавана таксама знесці яшчэ 3 аб’екты камунальнай уласнасці. Працягнецца навядзенне парадку на землях, размешчаных пад былым сельгасаб’ектам у Міхедавічах, на тэрыторыі “Аб’екта 600” і  каля былой школы ў Церабаве.

Раённым выканаўчым камітэтам таксама вядзецца кантроль за эфектыўным выкарыстаннем маёмасці адкрытых акцыянерных таварыстваў з доляй камунальнай уласнасці. Сёлета ўцягненню ў гаспадрчы абарот ці спісанню падлягаюць 11 аб’ектаў такіх уласнікаў. Па апошніх дадзеных ужо знесены стаўшыя непрыдатнымі будынкі свінагадоўчай фермы ў Остраве (ААТ “Курыцічы”), бытавое памяшканне ў Млынку (ААТ “Агра-Пціч”), хлеў ў Новых Галоўчыцах (ААТ “Навасёлкі”). Да канца года застаецца працягнуць работы па зносе асемянатарскай ў Млынку і былога склада ў Бабрэччы (ААТ “Агра-Пціч”) і кармацэху ў Новых Галоўчыцах (ААТ “Навасёлкі”).

Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о