Філіял “Галубіцкі сельскі дом культуры” разам з ДУК “Петрыкаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” арганізаваў ваенна-спартыўную гульню “Раўненне на Перамогу”.

Як распавялі арганізатары конкурсу, мэта гульні – развіццё патрыятызму ў дзяцей праз уключэнне іх у гульнявую дзейнасць, прыцягненне падлеткаў да заняткаў спортам на свежым паветры.

Выхаванне праз гульні Выхаванне праз гульні– У гэты дзень нашы выхаванцы змаглі адчуць сябе сапраўднымі салдатамі, – распавяла дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Петрыкаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Яна Мамрова. – Улічваючы, што населены пункт маленькі, хацелася максімальна разнастаіць апошні месяц канікулаў дзяцей, зрабіць штосьці арыгінальнае і развіць у іх патрыятычныя пачуцці.

Нас зацікавіў лазертаг – гэта камандная ваенна-тактычная гульня новага пакалення з выкарыстаннем бяспечнай лазернай зброі і сэнсараў, якія фіксуюць пападанне. Сэнсары размяшчаюцца на павязках. Мы звязаліся з пэйнтбольным клубам “МолаТ”. Інструктар Руслан з задавальненнем прыехаў да нас у Галубіцу, дапамагаў арганізаваць дзяцей. Каля двух гадзін навучэнцы правялі на свежым паветры, гуляючы ў вайскоўцаў. Мы змаглі зымітаваць своеасаблівыя акопы, перашкоды, абарону. Пасля гульні рабят чакаў умоўны лагер і сапраўдная палявая кухня з пярловай кашай з тушонкай і юшкай.

Работнікі ўстановы паставілі перад сабой нямала задач. Гэта і выхоўваць пачуцці гонару і любові да сваёй Радзімы, прывіваць пачуццё павагі да гераічнага мінулага свайго народа, развіваць такія фізічныя якасці як шпаркасць рэакцыі, сіла, спрыт.
– Шчырыя эмоцыі дзяцей пераканалі нас, што мерапрыемства было арганізавана ў патрэбным фармаце. Плануем працягваць у тым жа рытме, – дадала Яна Леанідаўна.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о