Нідзе так не забываеш пра праблемы і непрыемнасці, як у спартыўнай зале. Падкачаць мускулы на трэнажорах, расцягнуць мышцы пры дапамозе фітнесу, пагуляць у валейбол ці ў футбол, закруціць у рытме вальса – усё гэта не толькі падымае настрой, але і выдатна ўплывае на здароўе. У спартзале з кожным абавязкова адбудзецца цудоўнае пераўтварэнне, як у фізічным, так і ў псіхалагічным стане.

jeplkk6mp4a

Думаю, чытачы са мной пагадзяцца, калі я скажу: спортам сёння займацца модна. Улічваючы, што ўся сацыяльная сетка запоўнена здымкамі стройных дзяўчат з шыкоўным прэсам і расцяжкай, хлопцаў з біцэпсамі, як у Ван Дама. І гэта не дзіўна, таму што людзі імкнуцца да дасканаласці. Індустрыя выпуску адзення толькі паспявае ствараць калекцыі яркіх спартыўных касцюмаў.

Не буду доўга разважаць пра карысць спорту, адразу перайду да сутнасці пытання. Я з тых, хто любіць актыўны лад жыцця, таму вядома ж накіравалася ў гарадскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс, каб даведацца, якія спартыўныя запыты ў ім можна рэалізаваць.

Тут з 1993 года размяшчаецца Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, трэнеры якой рыхтуюць дзяцей з 8 да 14 гадоў па чатырох кірунках: футбол, валейбол, лёгкая атлетыка і цяжкая атлетыка.

Каля 411 дзяцей штодня наведваюць розныя фізкультурныя гурткі, гэта з улікам, што некаторыя з іх размяшчаюцца на базе ўстаноў адукацыі. Заняткі прахо-дзяць бясплатна.

– Жадаючых займацца спортам шмат, таму дадаткова мы аказваем платныя аздараўленчыя паслугі насельніцтву, – распавядае дырэктар спартыўнай школы Ларыса Стракач. – Мы прадстаўляем ігравую залу, абанемент у якую можа купіць кожны. Напрыклад, на футбольную секцыю ў месяц ён каштуе 4 рублі 50 капеек.

Разавае наведванне трэнажорнай залы каштуе ўсяго 2 рублі, яна адкрыта з 8:00 да 22:00. Наведвальнік мае права сам выбраць зручны для яго час трэніроўкі і вырашыць, як доўга яна будзе працягвацца.

scn62wjwlfc sports

Для жанчын, якія жадаюць удасканаліць сваё цела, тры разы на тыдзень 60 хвілін фітнесу пад кіраўніцтвам Ірыны Буднік.

Таксама можна гуляць у настольны тэніс і більярд. Яшчэ мы здаем у пракат турыстычны інвентар: палаткі, спальныя мяшкі, дыванкі. Аматарам зімовых відаў спорту прапануем канькі, лыжы ў камплекце з чаравікамі.

У лістападзе па нядзелях плануем арганізаваць «Клуб маладых бацькоў». З 10 да 12 раніцы прапануем татам разам са сваімі дзецьмі дашкольнага ўзросту правесці спартыўныя эстафеты, рухомыя гульні. Мамы няхай надаюць трохі часу сабе, а таты дапамогуць дзецям выплюхнуць сваю энергію.

 Хачу дадаць: дзецям, якія займаюцца ў нашай спартыўнай школе, даюцца льготы пры паступленні ў вышэйшыя спартыўныя навучальныя ўстановы. Навучэнцы, якія дасягнулі поспеху, могуць атрымаць разрад.

Вольга Ківатыцкая, адна з наведвальніц ФАЗ, таксама ўсведамляе, што актыўны лад жыцця паляпшае настрой:

– Для мяне спорт – гэта здароўе, цікавасць да жыцця, гэта тое, у чым заўсёды можна сябе праявіць. Я надаю шмат увагі пра-вільнаму харчаванню, фізічным нагрузкам.

 Мне вельмі падабалася наведваць фітнес, там заўсёды пазітыўная атмасфера, пасля трэніроўкі адкрываецца другое дыханне.

Я зараз знаходжуся ў дэкрэтным адпачынку, таму заняткі пакінула. Абавязкова вярнуся да трэніровак, ад якіх атрымліваю сапраўднае  задавальненне.  Тым больш, што здольнасці ў мяне ёсць: на шпагат саджуся.

З пытаннем «Якое ўражанне пакідаюць спартыўныя заняткі?» я звярнулася да аднаго з наведвальнікаў залы. Настаўнік Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Бахціяр Матмуратаў гуляе за футбольную каманду ФСК “Ураджай”:

– Спорт люблю! Я атрымліваю вялікі запал энергіі ад трэніровак. І, самае галоўнае, нагрузкі дазваляюць трымаць сябе ў добрай фізічнай форме.

Спорт дапамагае развіваць у сабе ўпэўненасць і мэтанакіраванасць. Гэта наркотык, толькі ён прыносіць выключна карысць.

Для мяне футбол – гэта адпачынак. На жаль, у Петрыкаве не шмат месцаў, дзе  можна сябе пацешыць. Жадаючых наведваць спартыўную залу дастаткова. Хацелася б больш новага спартыўнага абсталявання. Усе ў спорт!

Прыемна ўсведамляць, што ёсць у Петрыкаве моладзь, для якой спорт – не толькі забава, але і лад жыцця. Гляджу на працавітых, энергічных і добраскла-дзеных людзей і прымаю рашэнне: я іду да іх. Хто са мной?

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота з сацыяльных сетак.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о