Большасць назіральнікаў ад прафсаюзных арганізацый маюць вопыт работы на выбарах. Такую інфармацыю агучыла намеснік старшыні Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Жанна Гатальская.

– Мы разумеем важнасць і складанасць гэтай работы, таму перавагу пры вылучэнні назіральнікаў на ўчасткі для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання аддавалі тым, хто ўжо працаваў на папярэдніх выбарчых кампаніях. Гэта падрыхтаваныя, адказныя людзі, якія ведаюць асаблівасці выбарчага заканадаўства, выразна разумеюць свае правы і абавязкі ў якасці назіральніка, – адзначыла Жанна Гатальская.

Ад Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў на выбарчыя ўчасткі былі накіраваны 100 назіральнікаў. Іх работа каардынавалася штабам пры раённым аб’яднанні, які працаваў з 12 лістапада да моманту закрыцця ўчасткаў. Старшыня РА прафсаюзаў Галіна Шчэрбак, завяршаючы работу штаба пасля закрыцця участкаў для галасавання, расказала, што зваротаў не паступала. У час работы на ўчастках назіральнікі адзначалі стабільную і спакойную абстаноўку ў месцах галасавання, сур’ёзную падрыхтоўку памяшканняў як з боку членаў камісіі, так і кіраўнікоў арганізацый, дзе размяшчаліся ўчасткі.

– Працэс выбараў у нашым раёне прайшоў у рамках прававога поля, – сказала Галіна Шчэрбак. – Напярэдадні выбараў прафсаюзамі было арганізавана навучанне назіральнікаў. Таму мы ўпэўнены, што іх ацэнка – аб’ектыўная і справядлівая. Грамадзяне актыўна галасавалі датэрмінова і ў асноўны дзень галасавання. Прычым, назіральнікі адзначылі сёлетнюю актыўнасць маладых людзей, якія ішлі на выбары сем’ямі з дзецьмі.

Выбары прайшлі, адзнака дадзенаНазіральнік Кацярына Шышкіна Выбары прайшлі, адзнака дадзенаШматдзетная сям’я ХрыпачоўВыбары прайшлі, адзнака дадзенаПадарунак атрымала старшыня першаснай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі Марына КульбаВыбары прайшлі, адзнака дадзенаПрававое кансультаванне правяла Настасся ПанамарэнкаВыбары прайшлі, адзнака дадзенаПадарунак ад РА профсаюзаў — Заслужанаму настаўніку Беларусі Ядзвізе Грыб.Выбары прайшлі, адзнака дадзена

Первым на 76 участке проголосовал Павел Иванович Гралько, за что и получил сувенир от федерации профсоюзов

Такую ж станоўчую адзнаку правядзення выбарам агучылі прадстаўнікам прафсаюзаў і міжнародныя назіральнікі, з якімі давялося ім гутарыць на некаторых гарадскіх участках.

На ўчастку для галасавання № 76, што размяшчаўся ў гарадской гімназіі, побач з іншымі назіральнікамі працавала прадстаўнік прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Кацярына Шышкіна, якая ўжо мае вопыт удзелу ў выбарах у такой якасці. Яна пазначыла, што яе абавязкам была не фармальная прысутнасць, а папярэджанне магчымых парушэнняў і іншых сітуацый, якія маглі ўздзейнічаць на легіцімнасць выбарчага працэсу ў цэлым.

– Участак, на якім мне давялося працаваць, адкрыты ўпершыню, – сказала Кацярына Шышкіна. – Але вопыт мне дазваляе даць асабліва высокую адзнаку афармленню ўчастка і арганізацыі яго работы не толькі з боку выбарчай камісіі, а менавіта калектыву гімназіі, які стварыў тут утульнасць, камфорт і умовы для адпачынку для выбаршчыкаў і іх дзяцей.

Дзень правядзення выбараў стаў насычаным на акцыі, праводзімыя раённым аб’яднаннем прафсаюзаў. На ўсіх участках першым наведвальнікам былі ўручаны сувеніры. Падарункі ад прафсаюзаў атрымалі лідары першасных арганізацый, заслужаны настаўнік Беларусі Ядзвіга Пятроўна Грыб. Прававы інспектар РА прафсаюзаў Настасся Панамарэнка правяла дзвюхгадзінную кансультацыю па пытаннях выбарчага, працоўнага і сямейнага заканадаўства. На ўчастках дэманстраваліся відэафільмы пра дзейнасць Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

– На сёння ўдзелу раённых прафсаюзаў у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  можна даць высокую адзнаку. Дзякуй усім, хто праявіў сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю.

 

Алена БРУЦКАЯ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о