IMG_6968

У мінулую нядзелю завяршылася маштабная грамадска-палітычная акцыя, што захапляла нашу ўвагу на працягу апошніх некалькіх месяцаў – выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў.

Спецыялісты адзначаюць большы інтарэс да выбарчай кампаніі ў параўнанні з папярэдняй. І справа не толькі ў колькасці выбаршчыкаў, што прынялі ўдзел у галасаванні. Больш актыўна, на думку старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, працавалі і самі прэтэндэнты на дэпутацкі мандат: многія адкрылі выбарчыя фонды, вялі шырокую агітацыю.

Паводле аператыўных дадзеных Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, усяго ў галасаванні прыняло ўдзел 5333613 чалавек, што склала 77,04% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў у спісах для галасавання.

На Гомельшчыне яўка выбаршчыкаў на ўчасткі для галасавання склала 80,76%, бюлетэні атрымалі 886 100 чалавек.

Абраны дэпутаты ў 18110 выбарчых акругах, па адной з акруг адбудуцца паўторныя выбары.

На сайце Цэнтрвыбаркама http://rec.gov.by размешчана інфармацыя пра абраных дэпутатаў, у тым ліку ў Гомельскі абласны Савет дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Так, па Азарыцкай выбарчай акрузе № 37 дэпутатам абраны Гарыст Іван Іванавіч, галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя раённай газеты “Калінкавіцкія навіны”, па Акцябрскай выбарчай акрузе № 47 – Фаставец Іна Генадзьеўна, дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг № 319 філіяла № 312 ААТ “ААБ Беларусбанк” у г. п. Акцябрскім, па Прыпяцкай выбарчай акрузе № 48 – Архіпенка Аляксандр Іванавіч, начальнік філіяла № 300 – Гомельскага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк”.

А тым часам не за гарамі наступная выбарчая кампанія – у 2020 годзе нас чакаюць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і дэпутатаў парламента. Не выключаецца, што адна з выбарчых кампаній будзе перанесена на 2019 год.

Калі ў трох словах пра мінулыя выбары, то арганізатары пастараліся, каб яны прайшлі законна, спакойна і цікава. Для наведвальнікаў участкаў для галасавання былі арганізаваны канцэрты, шматлікія выставы, рознага кшталту кансультацыі і спартыўныя спаборніцтвы – каб  дзень прайшоў з максімальнай карысцю.

Пастараліся ўсе, цяпер справа за абранымі дэпутатамі. Як адзначыла немаладая ўжо выбаршчыца на ўчастку для галасавання № 3 у Петрыкаве, умоўна звяртаючыся да новых абраннікаў: “…Я за вяршынства закона!”

У. ЕСІПАЎ.

Фота А. ГУСЕВА.

IMG_6957 IMG_6939 IMG_6937 IMG_6919 IMG_6912 IMG_6908 IMG_6500 IMG_6495 IMG_6488 IMG_6484

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о