“Выбіраем будучыню разам!”

0
307

Актывісты БРСМ Петрыкаўшчыны ўключыліся ў эстафету Рэспубліканскага маладзёжнага інфармацыйна-асветніцкага праекта “Паштоўка.БЕЛ”

Старт праекту быў дадзены 5 лютага на Галоўпаштамце ў сталіцы. Ініцыятар праекта – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, яго ідэю падтрымалі Цэнтрвыбаркам, Міністэрствы інфармацыі, сувязі і інфарматызацыі, РУП “Белпошта”. Адтуль ён скіраваўся ў рэгіёны.

У панядзелак у паштовым аддзяленні райцэнтра моладзь другой гарадской школы і раённы камітэт ГА “БРСМ” расказвалі выбаршчыкам пра маючыя адбыцца выбары і прапанавалі адправіць картку-запрашэнне “Выбіраем будучыню разам!” сябру, калегу, блізкаму чалавеку, тым самым нагадваючы аб важнасці падзеі і асабістым удзеле ў выбарах.

Першы сакратар раённага камітэта Дар’я Туравец і галоўны бухгалтар Марына Лук’янава запрашалі наведвальнікаў паштовага аддзялення далучыцца да акцыі і бясплатна даслаць паштоўку-запрашэнне на выбары родным, блізкім і знаёмым.

– Мэта праекта – матываваць людзей, у асноўным моладзь, да актыўнага ўдзелу ў выбарчай кампаніі. Нагадаць, што ўсе маюць выбарчае права і грамадзянскую адказнасць. Потым паштоўка-запрашэнне спатрэбіцца як каляндарык, – распавяла Дар’я Сяргееўна, дэманструючы флаер.

 Пакуль чакаем першых удзельнікаў акцыі, маладзёжны лідар запаўняе паштоўку і кідае ў скрыню. На яе рахунку ўжо не адно падобнае пасланне, бо мае актыўную грамадзянскую пазіцыю і пабуджае да гэтага іншых. Як паведаміла першы сакратар райарганізацыі, члены маладзёжных пярвічак у адзіны дзень галасавання будуць задзейнічаны назіральнікамі і ў складзе ўчастковых камісій.

Дар’я Сяргееўна ўдзельнічае ў дыялогавых пляцоўках і вядзе растлумачальную работу па новаўвядзеннях электаральнай кампаніі і адзінага дня галасавання. Выбар на карысць чаго робіць маладзёжны лідар раёна?

– Буду галасаваць, зразумела, за далейшае развіццё раёна. Кандыдаты ў дэпутаты абяцаюць прадастаўленне моладзі рабочых месцаў, падтрымку маладзёжных ініцыятыў. Вітаю таксама іх імкненне спрыяць замацаванню маладых спецыялістаў на першых рабочых месцах. Як ураджэнка раёна радуюся, што многія маладыя людзі імкнуцца  працаваць менавіта на сваёй малой радзіме, выказваюць жаданне развіваць яе. Дапаможа гэтаму прадастаўленне жылля, а яшчэ годны заробак і цікавае баўленне часу, – дзеліцца суразмоўніца.

Нагадаем, што па 20 лютага ўключна кожны жадаючы зможа запоўніць і абсалютна бясплатна накіраваць свайму адрасату на тэрыторыі Беларусі паштовую картку-флаер “Выбіраем будучыню разам!”. Зрабіць гэта можна будзе падчас правядзення актывістамі БРСМ мерапрыемстваў праекту. А да месца прызначэння ўсю карэспандэнцыю даставяць работнікі аддзяленняў паштовай сувязі РУП “Белпошта”.

“Выбіраем будучыню разам!” “Выбіраем будучыню разам!” “Выбіраем будучыню разам!” “Выбіраем будучыню разам!” “Выбіраем будучыню разам!” “Выбіраем будучыню разам!” “Выбіраем будучыню разам!” “Выбіраем будучыню разам!” “Выбіраем будучыню разам!” “Выбіраем будучыню разам!”

Галіна КАЗАК.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о