Летні адпачынак дзяцей – складаны перыяд з-за небяспекі траўматызму непаўналетніх, пакінутых без нагляду дарослых. Часам дзіцячыя траўмы прыводзяць да цяжкіх наступстваў, што адбіваецца на іх здароўі і якасці жыцця.
Прычынамі траўміравання дзяцей становяцца нядобраўпарадкаванае асяроддзе, недагляд дарослых, няправільныя паводзіны дзіцяці ў быце, у час гульняў і заняткаў спортам, адсутнасць у дзіцяці пачуцця небяспекі.

Вучыце бяспецыВельмі важна, каб дарослыя правільна паводзілі сябе ва ўсіх сітуацыях, дэманструючы дзецям бяспечны лад жыцця, падаючы прыклад.
Правілы папярэджання дзіцячага траўматызму

Падзенне з вышыні

Устанавіце надзейныя агароджванні, рашоткі на лесвіч-ных пралётах, вокнах і балконах. Маскітная сетка на акне стварае толькі ілжывае пачуццё бяспекі. Дзеця не павінна мець магчымасці самастойна адкрыць акно ці дзверы балкона. Нельга ставіць каля акна крэслы ці табурэткі, каб дзіця не залезла на падаконнік.

Небяспека вады
Дзеці павінны ведаць і выконваць правілы паводзін на вадзе. Ні на хвіліну нельга пакідаць дзіця адно каля вадаёма. Калодзежы і ёмістасці з вадою павінны быць шчыльна зачыненыя. Вучыце дзяцей плаваць з ранняга ўзросту. Апранайце на малых выратавальныя камізэлькі пры любых відах адпачынку – купанні, катанні на лодках, гульнях на беразе. Вучыце дзяцей правільна выбіраць месцы для купання – толькі там, дзе ёсць дазваляльны знак.

Дарожна-транспартны траўматызм
Навучаць дзіця правілам паводзін на дарозе, у машыне, у грамадскім транспарце трэба як толькі яно пачало хадзіць. Дзецям нельга гуляць каля дарог, асабліва з мячыкам. Пры перавозцы дзіцяці ў аўтамабілі неабходна выкарыстоўваць спецыяльныя крэслы і рамні бяспекі. На адзенні дзіцяці павінны быць спецыяльныя святловяртальныя элементы.

Атручванні
Адбельвальнікі, яды для грызуноў і насякомых, керасін, кіслоты і шчолачы небяспечны не толькі пры заглынанні, але і пры траплянні на скуру, у вочы і нават на адзенне, пры ўдыханні. Гэтыя рэчывы выклікаюць не толькі цяжкія атручванні, але і слепату, паражэнне мозгу, смяротныя сыходы. Ядавітыя і гаручыя рэчывы, медыкаменты, адбельвальнікі, кіслоты нельга захоўваць ў ёмістасцях для харчовых прадуктаў. Іх трэба трымаць у маркіраваных кантэйнерах у абсалютна недаступных для дзяцей месцах. Сачыце за дзецьмі ў лесе – яны могуць паспрабаваць ядавітыя грыбы і ягады. Атручванне чадам для дзяцей бывае смяротным у 80-85% выпадкаў, памятаце пра гэта, калі карыстаецеся печамі і камінамі.

Апёкі
Дзеці не павінны набліжацца да гарачых паверхняў пліты, праса, адкрытага агню. Хавайце ад іх лёгкаўзгаральныя вадкасці, запалкі, запальніцы, бенгальскія агні, петарды. Кухонны посуд і гарачыя стравы павінны быць недасягальныя дзецям.
Паражэнне электрычным токам
Электрычныя разеткі трэба закрываць спецыяльнымі крышкамі ці заглушкамі. Электрычныя правады павінны быць недаступныя дзецям.

Удушша
Да бяды могуць прывесці дробныя прадметы, якія дзіця кладзе ў рот, – гузікі, бусіны, дробныя дэталі цацак, кавалкі цвёрдай ежы.

А. БРУЦКАЯ,
па інфармацыі УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о