У наш час настаўнік – гэта адна з самых складаных, паважаных і патрэбных прафесій. На маю думку, каб быць настаўнікам, трэба не проста любіць сваю працу, а жыць ёю. Педагог павінен быць адукаваным, строгім але ў той жа час добрым, вясёлым і спагадлівым.

Вучыць дабрыні –  яе прафесія
З упэўненасцю магу сказаць, што ў маёй школе шмат такіх педагогаў. Але пра аднаго я хачу расказаць падрабязней.
Мой любімы педагог – настаўнік рускай мовы і літаратуры Аксана Барысаўна Жукавец. Пра гэтага чалавека магу расказваць бясконца. Яна бязмежна любіць і выдатна ведае свой прадмет. Але чаму менавіта пра яе мой аповед? Таму што Аксана Барысаўна не толькі настаўнік ад Бога, але і выдатны чалавек. Упершыню з ёю сустрэлася ў пятым класе. Тады падумала: “Якая яна прыгожая!”. А потым зразумела, што мая настаўніца не толькі прыгожая, але і вельмі добрая.
На здзіўленне, яе ўрокі праходзілі вельмі хутка. На іх яна таксама распавядала нам цікавыя гісторыі з жыцця ў школе, прапаноўвала цікавыя гульні для засваення матэрыялу.
Мне заўсёды вельмі падабалася, як яна вяла ўрокі рускай літаратуры. Аксана Барысаўна лёгка і даступна падае матэрыял, няхай гэта біяграфія пісьменніка або змест твора. У той жа час прыгожа чытае вершы. Я шмат разоў спрабавала паўтарыць вершаваныя радкі за ёю, але ніколі не атрымлівалася так пачуццёва і прыгожа, каб не пераігрываючы. Не разумею, як яна ўлаўлівае гэтую мяжу?
Для мяне і майго класа наша настаўніца стала другой мамай. Такая ж абачлівая, добрая, прымае нас такімі, якія мы ёсць, заўсёды пад-трымае ў цяжкую хвіліну, але ў той жа час строгая і патрабавальная. Што мяне здзіўляла і ўражвала больш за ўсё, дык гэта тое, што яна заўсёды стараецца гутарыць з намі спакойна і без павышанага тону.
Самае галоўнае, што Аксана Барысаўна можа знайсці падыход да кожнага вучня. Дзякуючы такім настаўнікам мы з задавальненнем наведваем іх урокі.
Бясконца ўдзячная сваёй любімай настаўніцы за ўсе жыццёвыя ўрокі, за дзіўнае адчуванне шчасця. За тое, што вучуся ў выдатным класе, дзе выдатныя дзеці, многія з якіх – мае сябры.
Яна МАКСІМАВА, вучаніца 11 класа СШ № 2.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о