Ва ўстановах адукацыі прайшоў раённы агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. У васьмі намінацыях удзельнікі штогадовага мерапрыемства прадставілі свае таленты ў выяўленчым мастацтве, літаратурнай творчасці і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, тэхнічным мадэляванні.

Трыццаць удзельнікаў конкурсу сталі дыпламантамі розных ступеняў. А пераможцамі былі названы Алег Клімчык з Брынёўскага сада-школы, Аляксей Каваленка, Крысціна Жукавец і Ілья Батан з СШ № 1, Алена Рос з Лучыцкага сада-школы, Сюзана Бельская з Навасёлкаўскай школы, Вікторыя Байкова з Камаровіцкай школы, Аляксандр Сідарчук з Чалюшчавіцкай школы, Ганна Галіцкая з СШ № 2 (на здымку), Дзяніс Абібак з Конкавіцкага сада-школы. Работы гэтых рабят былі накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе агляду-конкурсу.

IMG_5666

20 красавіка ў Цэнтры прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС адбылося падвядзенне вынікаў абласнога агляду-конкурсу. На гэта мерапрыемства была запрошана Ганна Галіцкая. Яе скульптура атрымала высокую адзнаку і дзяўчына стала дыпламанткай І ступені абласнога ўзроўню.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о