Увосень у Беларусі традыцыйна праходзіць вакцынацыя ад грыпу, але ў гэтым годзе яна накладваецца на прышчэпачную кампанію супраць COVID-19. Ёсць асцярогі, што восенню і зімой мы рызыкуем заразіцца дзвюма інфекцыямі адразу: эпідэмія COVID-19 працягваецца, і калі пачнецца яшчэ і ўспышка сезоннага грыпу, то адно захворванне можа накласціся на іншае.

Восеньская вакцынацыя: прышчапляемся правільна

Як правільна спланаваць вакцынацыю – з гэтым пытаннем мы звярнуліся да ўрача-эпідэміёлага, загадчыка эпідэміялагічнага аддзялення Петрыкаўскага РЦГіЭ Тамары БУГЛАК.
– З улікам пазіцыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, замежных і айчынных экспертаў прынята рашэнне аб наступнай тактыцы вакцынацыі: у выпадку неабходнасці правядзення пацыенту вакцынацыі супраць грыпу і COVID-19, рэкамендуецца першачарговае правядзенне вакцынацыі супраць COVID-19, – пазначыла ў час размовы Тамара Міхайлаўна. – Вакцынацыю супраць грыпу праводзіць не раней, чым праз 14 дзён пасля завяршэння поўнага курса вакцынацыі супраць COVID-19.
Па жаданні пацыента (у выпадку адсутнасці супрацьпаказанняў) магчыма сумеснае ўжыванне вакцыны ад COVID-19 і вакцыны супраць грыпу. Сваё жаданне пацыент афармляе пісьмова.
Вакцынацыя фармуе індывідуальную абарону прышчэпленага чалавека, папярэджваючы ўзнікненне захворвання, яго цяжкае працяканне і неспрыяльны зыход.
Вакцынацыя – гэта тая мера, якая дазволіць прадухіліць развіццё цяжкіх выпадкаў, у тым ліку ў некаторай ступені паменшыць магчымасць інфікавання пажылых і дарослых людзей ад дзяцей і наадварот. Вакцынаваныя людзі, калі яны захварэлі, вылучаюць вірус не так актыўна, як гэта адбываецца ў людзей, якія не вакцынаваны. Ёсць верагоднасць таго, што максімальная колькасць вакцынаваных у арганізаваным калектыве дапаможа прадухіліць развіццё ўспышкі ў гэтым калектыве.
Першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі 17,6% насельніцтва Рэспублікі Беларусь, у Гомельскай вобласці – 21,28%, у Петрыкаўскім раёне – 21,41%.
У Рэспубліцы Беларусь на 2021-2022 гады плануецца ахапіць прышчэпкамі не менш за 60% насельніцтва як краіны ў цэлым, так і ў кожным рэгіёне.
Па інфармацыі галоўнага санітарнага ўрача раёна Сяргея Талецкага, у пачатку верасня ў Гомельскую вобласць паступіла чарговая партыя кітайскай вакцыны ад COVID-19 “Vero Cell” кампаніі “Sinopharm”. Запісацца на прышчэпку можна ва ўстановах аховы здароўя па месцы жыхарства. Як толькі вакцына паступіць у раён, спецыялісты тэрытарыяльнай паліклінікі запросяць на вакцынацыю ў зручны для жадаючага прышчапіцца час. Нагадваем таксама, што ў наяўнасць маецца вакцына “Спадарожнік V”, прышчапіцца можна па месцы жыхарства без папярэдняга запісу.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о