Изображение 004Заўтра беларуская дзяржаўтаінспекцыя адзначае 80 гадоў з дня ўтварэння. За гэты час яна перажыла нямала рэформ, змяненняў і ўкараненняў розных спосабаў кантролю за станам правапарадку на дарогах. Аднак ва ўсе часы існавання яе галоўная функцыя засталася нязменнай: забеспячэнне бяспекі руху вадзіцеляў і пешаходаў.
Зараз наша аддзяленне – прафесійнае і па-сучаснаму аснашчанае падраздзяленне міліцыі. Работа інспектараў пабудавана на ўчастковым прынцыпе з выкарыстаннем розных метадаў кантролю.
Зразумела, з кожным годам расце магутнасць і колькасць сучасных аўтамабіляў, расце і іх тэхнічная хуткасць руху. І тут дзяржаўтаінспекцыя не стаіць на месцы і набывае для выяўлення парушэнняў сучасныя сродкі кантролю. На ўзбраенні нашай інспекцыі знаходзяцца некалькі сучасных прылад вымярэння хуткасці.
Для ўтульнасці грамадзян у будынку ДАІ сёлета ўстаноўлены тэрмінал для разліку пластыкавымі банкаўскімі карткамі. У хуткім часе такі ж з’явіцца і ў патрульным аўтамабілі.
Кожны дзень, у любое надвор’е выходзяць на дзяжурствы і забяспечваюць парадак інспектары ДПС Антон Коль, Сяргей Пінчук, Аляксандр Губар, Віталь Новак, Васіль Стракач, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы Дзмітрый Прыходзька, старшы інспектар ДПС Уладзімір Дзегцяроў, старшы дзяржаўтаінспектар Ігар Апановіч. Пастаянна нашы супрацоўнікі памятаюць пра ветэранаў ДАІ Пятра Багдановіча, Мікалая Петраўца, Віктара Андрука, Віктара Харытоненку, Сяргея Калесніка, Сяргея Жудро, метадамі работы і настаўленнямі якіх карыстаюцца і зараз.
Пра тое, што ў нас працуюць сапраўдныя прафесіяналы, гавораць і ўзнагароды. Так, за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны інспектар ДПС Васіль Стракач, Падзяка райвыканкама аб’яўлена старшаму інспектару ДПС Уладзіміру Дзегцярову і інспектару ДПС Антону Колю.
Карыстаючыся выпадкам, віншую свой калектыў і ветэранаў дзяржаўтаінспекцыі з 80-годдзем утварэння нашай службы. Моцнага ўсім здароўя, аптымізму і толькі добрых вестак з дарог.

Ігар ШАБАЛТАС,
начальнік аддзялення ДАІ РАУС.

Изображение 012Успамінае Пётр БАГДАНОВІЧ, начальнік АДАІ РАУС з 2002 па 2008 гг.:
– Дзяржаўтаінспекцыі я аддаў 23 гады свайго жыцця. Пачынаў службу ў 1985 годзе інспектарам ДПС і завяршыў яе ў 2008 годзе начальнікам аддзялення ДАІ.
За гады службы быў сведкам, як мянялася аснашчанасць інспекцыі, патрабаванні да яе. Памятаю, як мы былі задаволены, калі нам выдзелілі службовы аўтамабіль “ВАЗ-21013”. Ён быў нашай апорай і надзеяй. Мяняліся і прылады вымярэння хуткасці. Спачатку мы працавалі з “Фарай”, потым прыйшлі на ўзбраенне “Бар’еры”. Але і яны вельмі саступаюць сучасным, якія дазваляюць вымяраць хуткасць у руху.
Вельмі непакоілі нас тады матацыклісты. Не было такога дня, каб у статыстыцы адсутнічала ДТЗ з іх удзелам. Мы нават рэйды рабілі кожны тыдзень па выяўленні і адабранні так званага мотахламу, на якім ганяла моладзь па вечарах і начах. Дзякуючы гэтаму аварыйнасць з іх удзелам значна паменшылася.
Неблагую справу зрабіла і ўведзеная ў той час здача экзаменаў у ДАІ на катэгорыю “А” па самападрыхтоўцы.
Памятаецца літаральна ўся служба, калегі, якія зараз таксама на заслужаным адпачынку, рэйды… Калі мы з былымі калегамі сустракаемся, абавязкова дзелімся ўспамінамі і ўражаннямі ад сучасных умоў нясення службы, па-добраму зайздросцім.

Дзмітрый БЯЛЬКО, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о