Лес – зялёная вопратка Зямлі і найвялікшае багацце. Самым грозным ворагам лесу заўсёды быў агонь. У большасці ўзгаранняў вінаваты сам чалавек. Лясныя пажары пакідаюць пасля сябе спустошаную на доўгі час тэрыторыю.

«ВОПРАТКА», ЯКУЮ ТРЭБА ЗАХАВАЦЬ «ВОПРАТКА», ЯКУЮ ТРЭБА ЗАХАВАЦЬ
Кінуты акурак, шкляны посуд, непатушанае вогнішча ў лесе – усё гэта патэнцыйныя крыніцы пажару.

Калі вы вадзіцель і заязджаеце на аўтамабілі ў лес, абавязкова паклапаціцеся пра меры пажарнай бяспекі. Памятайце, што на няспраўным транспарце заязджаць у лес нельга. Не запраўляйце аўто ў зялёных масівах. Не курыце і не раскладвайце вогнішча каля машыны. Не пакідайце смецце, прапітанае бензінам, маслам, газай.
Вогнішча ў лесе часта бывае неабходнае: яно сагравае, высушвае вопратку, дае магчымасць сагрэць чай і прыгатаваць ежу. Але трэба ведаць і правілы абыходжання з вогнішчам і спосабы развядзення яго.

У пажаранебяспечны перыяд разводзіць агонь забаронена ў хвойных маладняках (узрост дрэў да 20 гадоў), на ўчастках пашкоджаных лясных насаджэнняў, тарфяніках, у месцах з падсохлай травой, на лесасеках. Не пакідайце непатушаныя запалкі, акуркі, попел.

Не прымяняйце на паляванні пыжы з лёгкаўзгаральных і тлеючых матэрыялаў. Не пакідайце прапітаныя гаручымі вадкасцямі матэрыялы (паперу, тканіну, вату).
Спальванне галля, ляснога подсцілу, травы на землях ляснога фонду забаронена!
Дапускаецца развядзенне вогнішча (у тым ліку з выкарыстаннем мангалаў, барбекю, грыль) пры ўмове іх размяшчэння на пляцоўках, якія абгорнуты паласой пяску не менш 0,25 метра. Глядзіце пры гэтым, каб агонь не пашкодзіў ствалы і карэнне растучых побач дрэў.

Неабходна пастаянна кантраляваць працэс гарэння вогнішча і забяспечыць сябе сродкамі тушэння агню (вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўка). Калі вогнішча вам больш не патрэбна, то патушыце яго да поўнага спынення тлення. Калі пакідаеце месца адпачынку альбо стаянкі, то заліце вадой вогнішча, закідайце вільготнай глебай і прытапчыце. Дакраніцеся да попелу, ён павінен быць халодным. Толькі ў такім выпадку вы спакойна можаце пакінуць месца.
Выконваючы гэтыя простыя правілы паводзін на прыродзе, можна знізіць колькасць лясных пажараў. Пры выяўленні любых прыкмет узгарання ў лесе, адразу прымайце меры па іх ліквідацыі. Не забывайцеся апавясціць пра здарэнне работнікаў лесу па тэлефонах 3-00-69, 3-01-34 ці па адзіным нумары выратавання 101. Назавіце месца, памеры і характар узгарання.

Хочацца дадаць, што ў пажаранебяспечны перыяд нашы супрацоўнікі сумесна з супрацоўнікамі раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, унутраных спраў, а таксама міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзяць рэйды па недапушчэнні выпадкаў браканьерства, высечкі дрэў і кантролі за пажарнай абстаноўкай.

Юлія СЦЯПУК,
намеснік дырэктара
ДЛГУ «Петрыкаўскі
лясгас» .

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о