Увага беларусаў у апошні вераснёўскі дзень была  прыкавана да экранаў тэлевізара. 30 верасня Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі ва ўрачыстай абстаноўцы Георгіеўскага  Крамлёўскага дварца падпісаў дамовы пра далучэнне да Расіі новых рэгіёнаў. Жыхары Данбаса, Херсонскай і Запарожскай абласцей сталі грамадзянамі  Расійскай Федэрацыі, як падкрэсліў Уладзімір Пуцін – назаўсёды.
Падзея гістарычная, хвалюючая розумы Заходніх, Еўрапейскіх, кіеўскіх палітыкаў, але давайце прызнаемся – чакаемая.  Рэферэндум па пытанню  далучэння да РФ яскрава прадэманстраваў жаданне насельніцтва зноў прынятых рэгіёнаў. Усе  мясцовыя выбарчыя камісіі зафіксавалі высокую яўку людзей. Аддалі свой голас “за” ў Херсонскай  вобласці 87%, Запарожскай – 93,11%, Данецкай – 99,23%,  Луганскай – 98,42%.  Беспрэцэдэнтныя вынікі! Сёння можна пачуць не адно меркаванне пра прычыны, якія прывялі да змянення карты свету. Многія прыводзяць гістарычныя факты, якія пацвярджаюць, што ў насельніцтва дадзеных рэгіёнаў заўсёды былі рускамоўныя карані, успамінаюць пра тое,  што землі Данбаса набытыя –  Расійскай імперыяй у XVIII стагоддзі пры Кацярыне II, гісторыя Запарожжа пачыналася з узвядзення Александрыйскай крэпасці, абараняльнай лініі Расійскай імперыі, а Херсон заснаваў Грыгорый Пацёмкін. Бясспрэчны і той факт, што пры распадзе Савецкага Саюза ніхто не пацікавіўся ў людзей, у якой краіне яны жадаюць жыць. Прасочваецца зразумелая думка – рэгіёны вяртаюцца на сваю гістарычную радзіму. Але размовы пра ўваходжанне ў склад Расіі ўжо былых тэрыторый Украіны пачалі з’яўляюцца на фоне непрымальнага стаўлення да рускамоўнага насельніцтва з боку кіеўскай улады восем гадоў таму. Тады, калі пачалі гінуць ні ў чым не вінаватыя людзі, а  ўрэгуляваць сітуацыю мірным шляхам было не магчыма. Трэба дакладна разумець  – Расія была вымушана пайсці на такі крок, прыняць меры, каб выратаваць, абараніць рускамоўнае насельніцтва, даць права ім жыць, як яны хочуць. І нават у сваёй гістарычнай прамове расійскі лідар не губляе надзею на здаровы сэнс суседзяў: “Мы заклікаем кіеўскі рэжым неадкладна спыніць агонь, усе баявыя дзеянні, тую вайну, якую ён развязаў яшчэ ў 2014 годзе, і вярнуцца за стол перамоў. Мы да гэтага гатовыя, пра гэта не раз было сказана”. Як бы не павёў сябе Кіеў і яго заходнія, еўрапейскія партнёры,Расія здолее абараніць свой народ, аднавіць мірнае існаванне. Сусветная супольнасць не спяшаецца прызнаваць вынікі рэферэндуму. Але гэта факт, які адбыўся, і назад шляху няма. Людзі свой выбар зрабілі. Больш за восем мільёнаў новых грамадзян Расіі кажуць, што заслужылі права жыць на сваёй зямлі і дзякуюць за магчымасць пачаць мірнае, годнае існаванне.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о