У мінулую суботу, 10 кастрычніка, на базе фізкультурна-аздараўленчага комплекса ў рамках акцыі “За Беларусь” адбылася трэцяя раённая спартакіяда сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту Петрыкаўшчыны.

На ўрачыстае адкрыццё сабралося звыш двух дзясяткаў чалавек. Так, напрыклад, каб даставіць на спаборніцтвы спарт-сменаў з Капаткевіч, спатрэбіўся мікрааўтобус. Перад прысутнымі з прамовай выступілі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Міхаіл Сойма. Запрошаныя госці выказалі захапленне людзьмі, што праз усё жыццё пранеслі ў сабе любоў да спорту і пажадалі ўдзельнікам моцнага здароўя і дабрабыту.

Ветэраны спорту зноў у страі
Турнір прапанаваў жанчынам і мужчынам паспрабаваць сябе ў шашках, шахматах, дартсе і настольным тэнісе. Акрамя таго, прадстаўнікі моцнай паловы маглі прадэманстраваць сваё майстэрства ў більярдзе.
У выніку, лепшымі сярод жанчын у шахматах былі Галіна Кармышава, што заняла трэцяе месца, Людміла Зубар, якая была другой, а святкавала перамогу Раіса Будзіловіч. Сярод мужчын прызёры размеркаваліся наступным чынам: трэцяе месца дасталося Уладзіміру Талашу, другая прыступка п’едэсталу скарылася Мікалаю Мазуркевічу, а пераможцам турніру па шахматах стаў Сяргей Шпак.

Што да шашак, то выніковы пратакол тут быў падобны на шахматны: трэцяе месца сярод жанчын дасталося Галіне Вераксе, а вось другі і першы вынік паказалі ўжо вядомыя Людміла Зубар і Раіса Будзіловіч адпаведна. Падобная сітуацыя склалася і сярод мужчын: трэцім і другім у гэтай дысцыпліне былі Уладзімір Талаш і Мікалай Мазуркевіч адпаведна, а наймацнейшым аказаўся Мікалай Хамец.
Сярод майстроў малой ракеткі вызначыліся Уладзімір Вабішчэвіч, што быў у гэты дзень трэцім, Віктар Палтаран, які заняў другое месца, і пераможца Віталь Волкаў. Сярод жанчын былі мацнейшымі Галіна Кармышава, Марына Корж і Галіна Вабішчэвіч, што занялі трэцяе, другое і першае месца адпаведна.
У дартсе трэцяе месца дасталося Уладзіміру Вабішчэ-вічу, другое – Аляксею Каюкалу, а першае – Сяргею Ельку. Сярод жанчын лепшай была Галіна Вабішчэвіч, другі вынік паказала Галіна Веракса, а замкнула тройку прызёраў Галіна Кармышава.
У выключна мужчынскай дысцыпліне спартакіяды, більяр-дзе, трэцім стаў Сяргей Шпак, другім быў Уладзімір Літош, а першым – Мікалай Коўгар.
Віншуем прызёраў і ўдзельнікаў спаборніцтваў!

Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о