Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і 100-гадовага юбілею  Узброеных Сіл да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны завіталі кіраўнікі мясцовых ветэранскіх арганізацый і райваенкамата, каб уручыць падарункі і юбілейныя медалі.

2

Перад пачаткам святочных мерапрыемстваў да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ваены камісар раёна падпалкоўнік Аляксандр Адамоўскі,  кіраўнік ветэранскай арганізацыі раёна Міхаіл Сойма, старшыня раённай арагнізацыі Беларускага саюза афіцэраў Фёдар Жукавец і  начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваенкамата Кірыл Канаўчанка павіншавалі ветэранаў і ўручылі ім падарункі і медалі.

Узнагароды атрымалі Уладзімір Будовіч з Петрыкава, Андрэй Бужан з Пцічы, Аляксандр Пырко з Млынка, Фёдар Мінчук і Марыя Жарская з Капаткевічаў, Надзея Саладуха з Капцэвічаў.

Н. ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о