Днямі сталі вядомы вынікі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу сачыненняў, эсэ, вершаў “Мая Беларусь. Мая будучыня”, арганізаванага грамадскімі аб’яднаннямі “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”.

11

Творчыя работы на конкурс дасылалі ўдзельнікі трох узроставых катэгорый: 5-7, 8-9 і 10-11 класы. Тэматычна работы былі падзелены на намінацыі “Мая радзіма – Беларусь”, “Мой Прэзідэнт”, “Мой родны кут, як ты мне мілы” і ўласна “Мая Беларусь. Мая будучыня”.

Як паведаміла першы сакратар райкама БРСМ Дар’я Туравец, сярод пераможцаў названа і прадстаўніца нашага раёна – навучэнка 7 класа Колкаўскай школы Ксенія Белька. Яшчэ два аўтары конкурсных работ аднесены да ліку фіналістаў – сямікласнік Павел Дамасевіч і пяцікласніца Святлана Еўдакімчык з Камаровіцкай школы. А гэта значыць, што ўсе тры вершы стануць удзельнікамі абласнога этапа конкурсу.

Жадаем поспеху!

Алена БРУЦКАЯ.

Фота з інтэрнэту для ілюстрацыі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о