… Нарадзілася ў 1939 годзе. З дзіцячых успамінаў пра вайну – перыяд акупацыі, чытанне вершаў салдатам у вагоне за хлеб і цукар, выжыванне ў халоднай хаце без шкла (яго ўдарнай хваляй выбіла бомба, якая патрапіла ў суседні дом). Праз гады яе жыццё паглынула не толькі музыка, але і сапраўдная любоў, якую, здаецца, можна пабачыць у фільмах ці пачуць у вершах.

Сёння Таццяна Міхайлаўна, нягледзячы на страту каханага, працягвае займацца музыкай прафесійна, дае канцэрты і, самае галоўнае, піша вершы, прысвячае іх мужу, сябрам, радзіме і каханню. Па яе словах, вершы падаравалі ёй другое жыццё пасля перажытай аперацыі на сэрцы. Пазней мне пашчасціла задаць некалькі пытанняў паэтцы.

123

Таццяна Міхайлаўна, Вы прамовілі фразу, што ў 50 гадоў селі на шпагат. Адкуль такая добрая форма?

– Практычна ўсё жыццё займалася акрабатыкай, веласіпедным спортам, фехтаваннем. Захапленне спортам захавала да гэтага часу. На маім юбілеі калега Георгій Кебец спытаў: “А што Вы яшчэ ўмееце, акрамя музыкі і вершаў?”. І я прадэманстравала гасцям шпагат. Тады мне споўнілася 50 гадоў.

– У Вас быў неверагодны патэнцыял. Кім былі Вашы бацькі?

– Сям’я незвычайная. Тата іграў на многіх музычных інструментах: скрыпка, віяланчэль, акардэон, баян, фартэпіяна. Прычым, ён не ведаў нот – багаты ўнікальны слых. Мама выдатна спявала.

Сястра з бацькам пісалі вершы,.. заразілася ад іх. У 1944 годзе сям’ю адправілі ў Свярдлоўскую вобласць. Потым, калі вызвалялі Гомель ад акупантаў, вярталіся з Урала на радзіму 2,5 месяца, чытала вершы старэйшай сястры ў вагонах параненым вайскоўцам. Яны давалі кавалачкі хлеба і цукар. Дзякуючы гэтаму мы выжылі.

Вашыя сыны паспяхова ўладкаваліся ў Амерыцы, ёсць магчымасць з імі сустракацца?

– Муж аднойчы ездзіў да іх, а мне катастрафічна не падыходзіць клімат.

Старэйшы, Дзмітрый, вядомы кампазітар. Заўсёды атрымліваў первыя месцы ў прэстыжных конкурсах у Беларусі. Ён пісаў канцэрты для фартэпіяна,  скрыпкі. У Маскоўскай кансерваторыі выконваюць ягоныя творы. Некалькі гадоў гучала на тэлебачанні напісаная ім калыханка “Баю-баю, люлі- люлі. Гэта песенька матулі” (1989), але як толькі ён з’ехаў у Амерыку, перастала.

У канцы вясны сёлета з Амерыкі прыязджаў малодшы сын Аляксей (скрыпач). Разам мы далі некалькі канцэртаў у вучылішчы Сакалоўскага, у гонар памяці мужа. Гэта было складана, для рэпетыцый часу практычна не было. Для сябе зрабіла выснову: знаходжуся ў форме!

11 верасня Аляксей у гонар памяці загінулых у тэракце 2001 года ў Нью-Ёрку, каля новапабудаваных хмарачосаў, іграў чакону Баха – гэта адно з самых складаных твораў вялікага класіка.

 – Чаму б Вам не выступіць з канцэртам у Петрыкаве?

– Раней у музычнай школе з мужам давалі канцэрты. Пакуль пра гэта не думала.

Дома займаюся, успамінаю нешта са старога, спрабую новае. Я прыхільніца вечнай музыкі: Моцарт, Бах, Бетховен. І джаз паслухаць люблю. Дарэчы, наша самая выбітная вучаніца – скрыпачка Ганна Якавенка – паступіла ў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю.

– Дык што такое сапраўднае каханне?

–  Павага адзін да аднаго. Вершы пра каханне можа пісаць толькі той чалавек, хто моцна любіць. Беражліва захоўвае гэта пачуццё. У каханне гуляць нельга. Гэта эфемернае пачуццё, якое ў кожную секунду можа знікнуць.

Сярод музыкаў і паэтаў складана захаваць каханне. Мой муж быў варты высокай любові. Андрэй Мікалаевіч – чалавек высокага патэнцыялу пачуццяў. Я прысвяціла сваё жыццё яму.  Была яго канцэртмайстрам, а гэта значыць,  увесь час слухаць саліста, быць на другім плане, у ценю. Вельмі складана, бо жанчына хоча быць першай.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о