Напярэдадні Дня ведаў раённы Дом культуры прымаў удзельнікаў жнівеньскай нарады педагагічных работнікаў раёна.

Верасень на школьным парозе

Канферэнцыя для педагагічнай грамадскасці раёна – гэта час адліку новых спраў, новага вітка ў жыцці ўстаноў адукацыі, яна азначае пачатак школьнага марафону даўжынёю яшчэ ў адзін год.
Мінулы навучальны год быў багаты важнымі для педагогаў раёна падзеямі. Усе дасягненні і ўзнагароды дзяцей – высокая ацэнка дзейнасці настаўнікаў, а няўдачы і памылкі – магчымасць прааналізаваць працу і намеціць шляхі па іх пераадоленні.
У рабоце раённай настаўніцкай канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Наўныка, галоўны спецыяліст аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай і прафесійнай адукацыі Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Вольга Дулуб, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько.
У прывітальным слове ў адрас удзельнікаў нарады Аляксандр Міхайлавіч адзначыў, што ў раёне робіцца нямала для таго, каб дзеці вучыліся ў годных умовах. Калі задача ўлады – рамантаваць школы, добраўпарадкаваць спартыўныя і гульнявыя дзіцячыя пляцоўкі, то звышзадача педагогаў – стварыць ва ўстановах такую атмасферу фізічнага і псіхалагічнага камфорту, каб дзеці ішлі туды з задавальненнем. Сучасная школа павінна выхоўваць патрыётаў. Падзеі апошняга году прымусілі па-новаму паглядзець на паняцце патрыятызму. Трэба прывіваць дзецям любоў да Радзімы.
Па інфармацыі начальніка ад-дзела адукацыі райвыканкама Людмілы Жукавец, сёлета ва ўсіх школах рэспублікі запускаюць пілотны праект па арганізацыі экскурсій у рамках навучальных гадзін для навучэнцаў 10-11 класаў. Ва ўсіх установах адукацыі, дзе звыш 50 хлопчыкаў і дзяўчынак, уведзена пасада кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання – неабходна падняць на новы ўзровень дух патрыятызму. Наступны навучальны год запатрабуе мабілізацыі сілаў у сувязі з падрыхтоўкай да нацыянальнага дзяржаўнага экзамена, які сумясціць выпускныя іспыты і ЦТ. Гэта адказная праверка якасці ведаў, якую будуць праходзіць у 2023 годзе цяперашнія дзесяцікласнікі.
Прыемным момантам нарады стала цырымонія ўзнагароджання. Па выніках 2020/2021 навучальнага года Пераходзячы Кубак раённага конкурсу на лепшую арганізацыю работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па забеспячэнні якасці адукацыі сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з колькасцю навучэнцаў звыш ста сямідзесяці ўручаны дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г. Петрыкава” Людміле Хільман.
Пераходны Кубак раённага конкурсу на лепшую арганізацыю работы сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі віду “вучэбна-педагагічны комплекс” уручаны дырэктару ДУА “Брынёўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” Надзеі Дзекавец.
Пераходны Кубак раённага конкурсу на лепшую арганізацыю работы ўстаноў дашкольнай адукацыі, размешчаных у гарадской мясцовасці, уручаны загадчыку ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Петрыкава” Алене Панамарэнка.

Верасень на школьным парозе
Аляксандр Наўныка ўручае ўзнагароду загадчыку ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Петрыкава” Алене Панамарэнка

Пераходны Кубак раённага конкурсу на лепшую арганізацыю работы ўстаноў дашкольнай адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці, уручаны загадчыку ДУА “Капаткевіцкі яслі-сад №2” Валянціне Паторскай.
Пераходны Кубак раённага конкурсу на лепшую арганізацыю работы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўручаны дырэктару ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Надзеі Слабадзянюк.
За падрыхтоўку ўстановы да новага навучальнага года і стварэнне належных умоў для творчай працы педагогаў падзякай аддзела адукацыі і сертыфікатам Петрыкаўскай раённай арганізацыі галіновага прафсаюза на суму 100 рублёў узнагароджаны калектывы работнікаў ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Петрыкава”, “Ляскавіцкая сярэдняя школа”, “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Петрыкава”, “Капцэвіцкі дзіцячы сад” і “Чалюшчавіцкі дзіцячы сад”.
Кубкам і дыпломам узнагароджана ДУА “Капцэвіцкая сярэдняя школа”, пераможца 33 раённай спартакіяды школьнікаў.

Верасень на школьным парозеЯк вядома, адным з найважнейшых фактараў, якія забяспечваюць развіццё адукацыі, з’яўляецца эксперыментальная, інавацыйная і даследчая дзейнасць. Яна дазваляе павысіць якасць і ўзровень адукацыі, канкурэнтаздольнасць устаноў адукацыі як адукацыйных арганізацый, якія забяспечваюць развіццё стратэгічных рэсурсаў рэгіёну.
Задачай любой эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці з’яўляецца апрабаванне ўжо сёння таго, пра што іншыя толькі думаюць ці будуць думаць заўтра. Павабна прайсці дарогай, якой яшчэ ніхто не ішоў. Усведамленне велізарнай адказнасці прыходзіць пазней, калі ўнікаеш у працу і разумееш, што працэс пераменаў ва ўстанове – гэта працэс пераменаў у поглядах і метадах працы. Пра змены, якія адбыліся ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці райцэнтра расказала загадчык установы Алена Панамарэнка.
Як вядома, у сучасным свеце адукацыя перастала быць самакаштоўнасцю, яна становіцца драйверам эканамічнага росту. Як змяняюцца ў гэтым выпадку мэты адукацыі, чаму адукацыйныя вынікі з’яўляюцца асновай для адбору адукацыйных рэсурсаў (падручнікаў, тэхналогій, абсталявання), неабходных для іх дасягнення, а не наадварот, прысутныя разабралі разам з Ларысай Салдаткінай і Наталляй Руцкай, намеснікамі дырэктара з гарадской Гімназіі і Капаткевіцкай сярэдняй школы.
Даўно вядома: што не пад сілу аднаму, то можна адолець разам. 2021 год аб’яўлены ў нашай краіне Годам народнага адзінства.

Верасень на школьным парозеШкольная жыццё насычана шматлікімі конкурсамі. Яны носяць не толькі забаўляльны, але і выхаваўчы характар. На спартыўных мерапрыемствах, вечарах адпачынку, у час экскурсій, суботнікаў рабяты лепш пазнаюць адзін аднаго, вучацца працаваць у камандзе.
Пра насычанае школьнае жыццё ў Год народнага адзінства расказала Ларыса Бычкоўская, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Конкавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”.
Ва ўстановы адукацыі раёна сёлета прыйшлі 39 маладых спецыялістаў, якія выбралі высакародную, адказную і вельмі цікавую прафесію – педагог. Яны маюць свабодныя зносіны са школьнікамі на мове камп’ютарных тэхналогій і сучасных эканамічных тэрмінаў, выкарыстоўваюць лічбавае абсталяванне, інтэрнэт-рэсурсы.

Верасень на школьным парозеЗавяршыў жнівеньскую педагагічную нараду святочны канцэрт выхаванцаў ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” ў гонар настаўнікаў.
Сёння ва ўстановах адукацыі краіны пачынаецца новы навучальны год. Няхай жа ён будзе пазнавальным, цікавым, багатым на вучэбныя і творчыя перамогі. З Днём ведаў!

Галіна КАЗАК.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о