IMG_2123
У мінулую пятніцу Кашэвіцкім садзе-школе, стартаваў дабрачынны праект “Я бачу!” рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” і кампаніі “Velcom” пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя і Гомельскага аблвыканкама. Дзве брыгады ўрачоў праводзяць дыягностыку і выяўленне ранніх парушэнняў зроку у дзяцей школьнага ўзросту, якія пражываюць у сельскай мясцовасці.
Як паведаміла старшы рэферэнт абласной арганізацыі Беларускага дзіцячага фонду Галіна Ермакова, сёлета плануецца абследаваць у 14 рэгіёнах вобласці 14 тысяч дзяцей, больш паўтары тысячы з якіх – у нашым раёне. Толькі за два першыя месяцы рэалізацыі праекта ў вобласці былі абследаваны 4,8 тысячы школьнікаў. Амаль у кожнага трэцяга былі выяўлены паталогіі зроку. Прычым 60% парушэнняў зроку былі знойдзены ўпершыню, а 30% з гэтых дзяцей маюць патрэбу ў акулярнай карэкцыі.
Сродкі на праект “Я бачу!” былі сабраны кампаніяй “Velcom” у час дабрачыннай каляднай ініцыятывы “Рабіць дабро так проста”. З прыбытку ад продажу кожнага смартфона ці планшэта з 19 па 31 снежня мінулага года кампанія пералічвала 5 рублёў на спецыяльны рахунак. Сума склала 158140 рублёў. З гэтых сродкаў і фінансуецца праект у нашай вобласці.

Алена БРУЦКАЯ,

па інфармацыі РГА “Беларускі дзіцячы фонд”.

Відэа тут: https://www.youtube.com/watch?v=E5FfIQveK8A&t=

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о