Днямі ў сярэдняй школе №1 адбыўся раённы этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці, дзе прынялі ўдзел 25 вучняў 10-11 класаў з 14 устаноў адукацыі раёна.

Веды будучай паспяховасці
Удзельнікам алімпіяды прапанавалася справіцца з 31 заданнем, якія ацэньваліся да 2, 3 ці 4 балаў. Па выніках конкурсу трэцяе месца дасталося вучню Мышанскай сярэдняй школы Уладзіславу Пузырэўскаму, другі вынік паказаў Кірыл Аўдзееў з Ляскавіцкай школы, а перамогу святкаваў навучэнец гімназіі Раман Ліцвін (на здымку). Дыпломы і падарункі ўручыла прызёрам дырэктар ЦБП № 320 філіяла 317 ААТ “ААБ Беларусбанк” Наталля Вішнявецкая.
Віншуем прызёраў з узнагародай!

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о