У рамках дадатковых сустрэч насельніцтва з кіраўніцтвам райвыканкама запланаваны выезд старшыні райвыканкама Аляксандра Наўныкі ў аграгарадок Камаровічы адбыўся 16 мая.

Вяскоўцы сабраліся ў памяшканні ўстановы культуры. На сустрэчы прысутнічалі таксама старшыня Камаровіцкага сельсавета Любоў Рыбалка, дырэктар мясцовага сельгаспрадпрыемства Ларыса Талецкая і шэраг кіраўнікоў і прадстаўнікоў служб, арганізацый і прадпрыемстваў Петрыкаўшчыны. Гутарка адбылася “жывой”, вяскоўцы актыўна задавалі пытанні найбольш актуальныя і хвалюючыя. А яны, як аказалася, звычайныя, жыццёвыя.

Важныя праблемы – жыццёвыя

Так, першым пытаннем была адзначана дрэнная якасць пітной вады. Галоўны санітарны ўрач раёна Сяргей Талецкі пацвердзіў, што камаровіцкая вада ідзе з перавышэннем утрымання ў ёй жалеза.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка адзначыў, што на 2019 год у дзяржпраграму па будаўніцтве станцый абезжалезвання ўвайшлі пяць населеных пунктаў Петрыкаўшчыны. У іх ліку і аграгарадок Камаровічы. Гэта значыць, што пытанне па якасці пітной вады будзе вырашана.

Шэраг пытанняў паставілі жыхары аграгарадка да галоўнага ўрача ЦРБ Сяргея Забажанава. Перш за ўсё людзей хвалюе адсутнасць урача ў мясцовай амбулаторыі. Для 751 чалавека па сельсавеце, з якіх 400 чалавек у Камаровічах, гэта сапраўды стварае пэўныя цяжкасці. Урач з Навасёлкаўскай бальніцы наведваецца ў амбулаторыю раз на тыдзень, але гэтага недастаткова. Ставілася пытанне і забору аналізаў крыві для хворых на цукровы дыябет.

Важныя праблемы – жыццёвыя

Сяргей Аляксандравіч запэўніў, што сёлета ў жніўні па размеркаванні ў ЦРБ прыйдуць маладыя ўрачы. Аднаго з іх абавязкова накіруюць у Камаровічы. Пытанне па заборы аналізаў крыві і іншыя пытанні Сяргей Аляксандравіч узяў на кантроль для далейшага вырашэння.

Пытанне транспартнага забеспячэння таксама было агучана. Выказалі просьбу вяскоўцы па арганізацыі дадатковага рэйсу ў г. Гомель. На сёння аўтобус ходзіць у абласны цэнтр адзін раз на тыдзень, па нядзелях.

Некалькі асабістых пытанняў задавалі жыхары аграгарадка па працаўладкаванні. Іх вывучаць  больш дэталёва і адказы будуць дасланы.

І. АЛЯКСАНДРАВА.

Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о