“Вал Карбышава” – такія словы часта можна пачуць у размовах жыхароў маёй вёскі. Але што стаіць за гэтай назвай?

Перш за ўсё я вырашыла пашукаць інфармацыю ў інтэрнэце. Але даведалася няшмат. Дзмітрый Карбышаў – савецкі фартыфікатар, вучоны-інжынер з горада Омска. Памёр у канцлагеры “Маўтхаўзен”  пасля катаванняў 18 лютага 1945 года. Але пра вал Карбышава не было ні слова.

imageНа шчасце, у нашай вёсцы ёсць чалавек, які ведае гісторыю гэтага збудавання. Я сустрэлася з Міхаілам Мельнікам, які быў памочнікам начальніка палітаддзела па камсамольскай рабоце, часта вадзіў на экскурсію салдат да гэтага месца. І добра знаёмы з яго гісторыяй.

Аказваецца, вал Карбышава – назва народная, на самой жа справе гэта частка Мазырскага ўмацаванага раёна працягласцю 128 кіламетры, ад Капаткевіч да Лельчыц. УР быў збудаваны ў 1930-х гадах, яго асноўнае прызначэнне – замкнуць   усходнія выхады з Палесся і прыкрыць шлях на Гомель і Жлобін. Мазырскі ўмацаваны раён уяўляў сабой сапраўдныя падземныя крэпасці — агнявыя групы ДОТаў, або, як іх яшчэ называюць, “міны”.

Асаблівую цікавасць уяўляе міна №232 недалёка ад аграгарадка Пцічы. Аналагаў падобных збудаванняў у Беларусі няма. Падземная крэпасць складаецца з чатырох кулямётных агнявых кропак, назіральнага пункта з бронекаўпаком, казармы і сілавой станцыі. Агульная сума падземных хадоў у гэтай агнявой групе — больш за трыста метраў. Магчыма, галоўнай задачай гэтай крэпасці была абарона жалезнага моста праз раку Пціч.

Часта ў лесе мы бачым і іншыя адгалоскі ваенных гадоў: траншэі, акопы і бліндажы. Час не шкадуе гісторыю. Таму так важна памятаць і расказваць пра яе.

Настасся Пракапенка.

14 13 7 17

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о