На асабісты прыём да першага намесніка старшыні райвыканка-
ма, начальніка сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалая Місюры за
вырашэннем уласных жыццёвых пытанняў звярнуліся тры чалавекі.
Сярод праблем, з якімі грамадзяне прыйшлі на прыём, значыліся
выдзяленне сацыяльнага жылля і пытанне чарговасці, працаўлад-
каванне ў ААТ “Конкавічы” і газіфікацыя. У час прыёму на ўсе звароты
былі дадзены адказы спецыялістаў, што курыруюць сферы, па якіх
былі звароты.

Варта разгледзець усе варыянтыНа асабісты прыём за вырашэннем уласных жыццёвых пытанняў

Так, пастаянны рэспандэнт Юрый Міхайлавіч ад імя жыхароў шмат-
кватэрнага дома № 79, што па вуліцы Першамайскай, выказаў заці-
каўленасць пражываючых у газіфікацыі дома. Тлумачэнне даў галоў-
ны інжынер КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” Юрый Кузняцоў:
– План мерапрыемстваў на 2021 год ужо складзены і зацверджа-
ны. Да таго ж варта ведаць, што крэдытуецца дзяржавай газіфіка-
цыя толькі прыватных домаўладанняў, на кватэры ў шматпавярхо-
вых дамах гэта льгота не распаўсюджваецца. Ды і планавага капі-
тальнага рамонту з мадэрнізацыяй жыхарам дома № 79 бліжэйшы
час чакаць не выпадае. У прадпрыемства ёсць адказнасць перад
жыхарамі дамоў, якія не першы год чакаюць капітальнага рамонту. А
тут ідзе гаворка пра мадэрнізацыю. Так як да бліжэйшай кропкі маг-
чымага падключэння ўсяго толькі каля 4-ох метраў, можна паспра-
баваць разгледзець варыянт газіфікацыі кватэр, а яны ўсе прываты-
заваныя, за кошт уласных сродкаў.
Вырашана даць даручэнне Віталію Макарэвічу, начальніку Петры-
каўскага раёна газазабеспячэння філіяла ВУ “Жыткавічыміжрайгаз”,
падлічыць выдаткі на газіфікацыю кватэр, пасля чаго сустрэцца з
жыхарамі і акрэсліць усе магчымыя варыянты рашэння іх пытання.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о