Напэўна, кожны з нас ведае тое пачуццё задавальнення, якое прыносіць зробленая для іншых добрая справа. Ёсць і тыя, хто з такіх спраў склаў сістэму, занятак для сябе і для іншых. І атрымаў імя – валанцёр.
Напярэдадні Дня інвалідаў валанцёрскі атрад з гімназіі наведаўся ў аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў з падарункамі – канцэртам і цацкамі, што сабралі самі гімназісты.
Яркія вакальныя нумары юных спевакоў выклікалі добрыя эмоцыі, бо ў іх расказвалася пра імкненне да перамог над сабой і абставінамі, жаданне быць лепшым і мацнейшым. Уручыўшы гаспадарам падарункі, навучэнцы саступілі сцэну ўдзельніцам клуба “Каля самавара” аддзялення дзённага знаходжання пажылых людзей. Жанчыны парадавалі ўдзельнікаў мерапрыемства сваёй творчасцю. А заключным выступленнем стала песня ў выкананні наведвальніка аддзялення Вячаслава Гізудзермана – пастаяннага ўдзельніка ўсіх канцэртаў.

Валанцёрскі атрад з гімназіі наведаўся ў аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў з падарункамі Валанцёрскі атрад з гімназіі наведаўся ў аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў з падарункамі
Асноўным арганізатарам свята стала раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа пад кіраўніцтвам Людмілы Петуховай. З дапамогай вытворчага ўчастка райспажыўтаварыства і Петрыкаўскага ўчастка Калінкавіцкага малочнага камбіната для маладых людзей быў накрыты салодкі стол. А Людміла Петухова перадала ім ад арганізацыі падарункі ў выглядзе прадуктовых набораў і адзення.
Трэба адзначыць, што раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі перад Днём інваліда таксама наведаў Чырвоны Крыж. Рабяты атрымалі цацкі і прадуктовыя наборы.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о