Жыхарка Брэсцкай вобласці засталася без навагодняга дрэва і без грошай. У сацсетках ёй прапанавалі “казачную” елку – 50% зніжка, бясплатная дастаўка, прыгожыя фота і станоўчыя водгукі. Каб захаваць цану, прадавец настаяў на поўнай перадаплаце – 410 рублёў.
У выніку ні елкі, ні старонкі прадаўца.
Чарговы раз нагадваем правілы бяспечнага шопінгу ў інтэрнэце:
– занадта нізкая цана амаль заўсёды сігнал небяспекі;
– не пераводзьце грошы, пакуль не пераканаліся ў надзейнасці прадаўца;
– больш бяспечна плаціць пры атрыманні тавару.
Няхай свята будзе з сапраўднай елкай, а не з віртуальнай “зніжкай”.
Віталій МАРКЕВІЧ,
начальнік РАУС.
Фота з адкрытых інтэрнэт-крыніц.








Оставить комментарий