у зале раённага Дома культуры сабраліся педагогі, вучні, бацькі і проста аматары яркіх мерапрыемстваў, каб падтрымаць канкурсантак папулярнага ў гэты час года конкурсу “МІС ВОСЕНЬ-2022”.

На карону прэтэндавалі пяць удзельніц з устаноў адукацый горада і раёна.
Арганізатары конкурсу – райарганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, грамадскае аб’яднанне “БРСМ”, аддзел адукацыі і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі – імкнуліся, дзякуючы такому конкурсу, павысіць мастацкі ўзровень моладзі, раскрыць талент і патэнцыял маладога пакалення.

Вучаніцам у рамках конкурсу трэба было раскрыць сябе ў некалькіх этапах. Гэта візітная картка “Давайце пазнаёмімся!”, дзе прыгажуні рыхтавалі відэа-прэзентацыю пра сябе ў вольнай форме. Конкурс моды “Уся справа ў капелюшы”, дзе галаўны ўбор па-вінен быў спалучацца з агульнай канцэпцыяй вобразу. Конкурс майстэрства “Зорны час” – тут удзельніцы дэманстравалі свой талент, акцёрскія дадзеныя, хтосьці прадставіў журы верш, хтосьці – танец. Конкурс моды “У вобразе” быў завяршальным, тут вучаніцы дэфіліравалі ў вячэрніх сукенках.

Прадстаўніцы ўстаноў адукацыі былі на вышыні і кожная была вартая перамогі, але конкурс на тое і конкурс, каб выбраць лепшую. Па колькасці набраных балаў “МІС ВОСЕНЬ-2022” стала вучаніца Ляскавіцкай сярэдняй школы Вераніка Бамбіза. Дзяўчына атрымала запаветную карону.

“Віцэ-міс” стала навучэнка сярэдняй школы № 1 Ганна Заяц. Карына Максімава з сярэдняй школы № 2 атрымала намінацыю “Міс зачараванне”, Ангеліна Яцук з Курыцічаў – “Прыз сімпатый журы”, гімназістка Паліна Кавальчук – “Міс грацыя”.
Усе дзяўчаты атрымалі дыпломы і падарункі.

У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ” У Петрыкаве выбралі  “МІС ВОСЕНЬ”

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о