Страхаванне з’яўляецца адным з надзейных і неабходных элементаў сучаснай эканомікі і сацыяльнай палітыкі. Ваша дзейнасць – гэта сур’ёзная, адказная праца, гарантыя дабрабыту і надзейная апора ў любой непрадбачанай сітуацыі.
Прыходзячы на дапамогу чалавеку ў цяжкую хвіліну, вы заслугоўваеце словы ўдзячнасці, бо дапамагаеце людзям здабыць спакой і ўпэўненасць у сённяшнім і заўтрашнім дні.
Моцнага вам здароўя, міру і дабрабыту. Няхай залогам вашай паспяховай працы стануць прафесіяналізм, адказнасць, адданасць справе.
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий