Ведаеце, калі журналісту даводзіцца працаваць у адной камандзе з работнікамі аддзела па надзвычайных сітуацыях, спецыялістамі ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай службы і старшынямі сельвыканкамаў? Зразумела, у час рэйду аглядавай камісіі. Вось і 18 ліпеня я правяла полову дня ў Капцэвіцкім сельсавеце, дзе мы наведалі адзінокіх састарэлых грамадзян.

Прабачце, але старасць у большасці сваёй асуджвае чалавека на бездапаможнасць, адзіноту. Кожны чалавек, зразумела, марыць пражыць на свеце даўжэй, але калі прыходзіць старасць, то плача і моліцца, каб хутчэй Гасподзь забраў яго да сябе. Напэўна, гэта па той прычыне, што чалавек адчувае сваю адзіноту, непатрэбнасць. Дзеці, унукі, родныя жывуць сваім жыццём і не хвалюцца пра сваіх пажылых матуль і бабуль.

УЗРОСТ ПАТРАБУЕ АПЕКІ УЗРОСТ ПАТРАБУЕ АПЕКІ

Ну што сказаць? У час работы аглядавай камісіі мы ў большасці і пабачылі гэтыя пакуты састарэлых. Але мэта наведвання была іншая – абследаваць умовы жыцця, выявіць парушэнні пажарнай бяспекі ў домаўладаннях.
Скажу, што грубых парушэнняў правіл пажарнай бяспекі члены аглядавай камісіі не выявілі. Усё ж першы адрас наведвання шакіраваў усіх. Сяргей Дубік перасягнуў 60-гадовы рубеж. Мужчына пасля аперацыі быў на інваліднасці. Але далейшую рэабілітацыю не праходзіў, назначаныя лекавыя прэпараты не прымаў, да ўрачоў не звяртаўся. Зразумела, группу інваліднасці яму знялі. А вось цяга да алкаголю ў Сяргея Андрэевіча не знікла, што справакавала інсульт. Цяпер амаль не ходзіць. У кватэры антысанітарыя, проста жудасць. Аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка няма, але курыць ён лежачы ў ложку. Са слоў суседкі Евы Руль (мы таксама да яе завіталі пазней), якая жыве паверхам вышэй, з родных у яго засталася сястра, што пражывае ў Гомелі. Адразу ж на месцы старшыня сельсавета Руслан Корбут патэлефанаваў ёй і спытаў, якія меры прымаць у адносінах да яе брата? Вядома, што ў любы момант з мужчынам здарыцца бяда, яму патрэбны догляд і лячэнне. На тым канцы проваду мы пачулі запэўніванні, што ў бліжэйшы час будзе прынята рашэнне. Магчыма размяшчэнне ў дом-інтэрнат для састарэлых, ці яшчэ якое выйсце.

УЗРОСТ ПАТРАБУЕ АПЕКІ УЗРОСТ ПАТРАБУЕ АПЕКІ
Аналагічная сітуацыя і ў Галіны Афанасьевай (апошні адрас наведвання). Жанчына амаль не бачыць і не чуе, дзеці не наведваюцца да яе. Па доглядзе за жанчынай аформіўся малады мужчына, але ён вядзе асацыяльны лад жыцця. Усё ж гаспадыня прасіла, плакала, каб абавязкі з яго не здымалі, яна перажывае за яго, як за роднага сына. Вось вам жыццёвыя гісторыі.
Увогуле за час работы аглядавай камісіі мы наведалі пятнаццаць адрасоў па вуліцах Леніна, Завадская і Лугавая. Большасць адзінокапражываючых – жанчыны: Валянціна Іванова, Тамара Якаўлева, Валянціна Жукавец, Ніна Туравец, Таісія Лебедзева, Ніна Касімава, Марыя Трыкоз. Былі і ў Сяргея Жукаўца, Васіля Шабалтаса.
Вольга Сынавец 1940 года нараджэння, таксама жыве адна, але чысціня ў доме і двары ідэальная. Такі ж лад жыцця і ў Раісы Панцюк. Не жаляцца жанчыны на жыццё, жывуць у працы, апрацоўваюць агарод, а вырашчаным ураджаем дзеляцца з роднымі.
Зінаіда Пітуліна – паважаны ў Капцэвічах чалавек, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Жанчыне 95 гадоў. Штодзень да яе наведваецца дачка і даглядае маці. Вось дзе прыклад таго, як трэба адносіцца да састарэлых бацькоў! Хаця дачка сама ўжо на пенсіі.
Калі нехта ў гэтым спісе адзінокапражываючых убачыў імёны і прозвішчы сваіх бацькоў, родных, абавязкова наведайцеся да іх, спытайце, якія клопаты іх турбуюць, мо патрэбна якая дапамога ў падрыхтоўцы да ацяпляльнага перыяду? Будзьце крыху чалавечней! За гэта абавязкова атрымаеце ўдзячнасць ці проста задавальненне ў душы.
Адзначу, што ў рабоце аглядавай камісіі прынялі ўдзел старшыня сельсавета Руслан Корбут, медсястра Капцэвіцкай амбулаторыі Алена Пянькоўская, сацыяльную службу прадстўляла Надзея Крэс, а РАНС – Дзмітрый Ракіцкі. Дарэчы, для Дзмітрыя толькі пачынаецца працоўная дзейнасць, малады лейтэнант прыйшоў на адпрацоўку пасля заканчэння ўніверсітэта грамадзянскай абароны МНС і гэта другі яго ўдзел у рабоце аглядавай камісіі. Хаця не, трэці: першы быў у лютым у час праходжання практыкі. Пажадаем яму поспеху ў нялёгкай службе і віншуем з прафесійным святам!

Інга ГІЛЕНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о