— Мы навучыліся ганарыцца сваім ўзростам, не саромецца яго, — так гавораць наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і людзей пажылога ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Таму кожнае мерапрыемства, што праводзіцца тут з удзелам людзей “элегантнага ўзросту”, як яны кажуць самі пра сябе, напоўнена лёгкасцю, вяселлем і пачуццём сяброўства. Сюды прыхорзяць тыя, хто, здаецца, яшчэ ўчора бег на працу раніцай і выртаўся стомлены ўвечары. А сёння яны могуць рабіць тое, пра што марылі доўгія гады — рукадзелле, самадзейнасць, валанцёрства.Узрост - падстава для святаДзень мудрасці і аптымізму — так яны называюць сваё “прафесійнае” свята — Дзень пажылога чалавека. З нагоды гэтай даты календара ў аддзяленні дзённага знаходжання адбылося мерапрыемства, што больш нагадвала сямейнае свята. Прама з-за сталоў з салодкімі частаванні, што прыгатавалі самі жанчыны, яны выходзілі да мікрафона, каб парадаваць сваіх сябровак-аднадумцаў песнямі і нават танцавальнымі нумарамі. Таццяна Лапіна, Марыя Гарунова, Вольга Андрук, Галіна Лазурына, Галіна Вяракса — без іх творчых выступленняў не абыходзіцца ні адно свята. Цяпер да іх далучыўся і малады наведвальнік аддзялення Валянцін Рамашэўскі ў ролі акампаніятара.

Узрост - падстава для свята
На свята да сваіх добрых знаёмых завіталі і прадстаўнікі РАНС — начальнік аддзела Мікалай Карабец і інспектар Валянціна Аніскавец. Крыху напамінаў пра прафілактыку і многа віншаванняў гучала ад іх. Далей выратавальнікі прапанавалі бяспройгрышную латарэю, конкурсы і практычныя заняткі па карыстанні вогнетушыльнікамі.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о