Ацэньваць і планаваць сваю пенсійную будучыню неабходна ўжо сёння. Гутарка ідзе пра страхавы стаж індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых асоб, зыходзячы з якога вызначаецца права на назначэнне працоўнай пенсіі.

Як паведаміла начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Святлана Ананьева, у страхавы стаж залічваюцца толькі тыя перыяды работы, прадпрымальніцкай, творчай і іншай дзейнасці, за якія здзяйснялася ўплата абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Адпаведна, перыяды, за якія страхавыя ўзносы не ўплачаны, альбо ўплачаны з разліку ніжэй мінімальнага памеру (менш, чым з сумы мінімальнай заработнай платы, устаноўленай і праіндэксаванай адпаведна заканадаўству), у працоўны стаж залічаны не будуць, альбо залічацца прапарцыянальна суме ўплачаных узносаў.

Узносы не ўплачаны – стаж не залічаны
Да прыкладу, памер мінімальнай заработнай платы, што дзейнічала ў 2020 годзе, 375 рублёў, мінімальны плацёж для індывідуальнага прадпрымальніка пры здзяйсненні дзейнасці цэлы месяц – 131,25 рублёў у месяц (35% ад МЗП), самазанятай асобы – 108, 75 рублёў (29%). Інды-відуальны прадпрымальнік за месяц пералічыў у бюджэт Фонда – 65,63 рублі, самазаняты – 54,38 рублі. У выніку ў страхавы стаж для назначэння пенсіі ім залічыцца толькі 15 дзён.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2018 года № 500 “Аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні” індывідуальным прадпрымальнікам, а таксама адвакатам і натарыусам прадастаўлена права не ўплачваць страхавыя ўзносы за перыяды нездзяйснення дзейнасці. У гэтым выпадку, гэтыя перыяды ў страхавы стаж залічаны не будуць.
Уплаціць страхавыя ўзносы за 2020 год неабходна ў тэрмін – не пазней за 1 сакавіка 2021 года. Акрамя таго, патрэбна прадставіць у органы Фонда дакумент персаніфікаванага ўліку з індывідуальнымі звесткамі па форме ПУ-3 за 2020 год таксама да 31 сакавіка бягучага года.
У форме ПУ-3 трэба задэклараваць: перыяды здзяйснення і нездзяйснення дзейнасці; сумы страхавых узносаў, уплачаныя за перыяды здзяйснення дзейнасці.
Праграму для запаўнення формы ПУ-3 “Увод ДПУ” можна атрымаць у раённым аддзеле ФСАН па месцы пастаноўкі на ўлік альбо скачаць на сайце Фонда ў раздзеле “Праграмнае забеспячэнне” бясплатна (адрас сайта: ssf.gov.by).

Таксама на сайце Фонда на галоўнай старонцы ў дапамогу індывідуальным прадпрымальнікам і самазанятым асобам размешчаны: калькулятар для разліку памера страхавых узносаў, падлягаючых уплаце за 2020 год; пуцевадзіцель для ІП, адваката, натарыуса і для самазанятага з прыкладамі запаўнення форм ПУ-3, відэаінструкцыямі па рабоце з праграмай “Увод ДПУ” і па запаўненні форм ПУ-3.
Форма ПУ-3 прадастаўляецца ў раённы аддзел Фонда па месцы пастаноўкі на ўлік альбо, пры наяўнасці выдадзенага сертыфіката адкрытага ключа электроннага лічбавага подпісу і атрыбутнага сертыфіката Фонда, падаецца дыстанцыйна праз карпаратыўны партал (адрас партала: portal2.ssf.gov.by). Інфармацыя пра атрыманне электроннага лічбавага подпісу размяшчаецца на сайце Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг (адрас сайта: nces.by/pki/kak-poluchit-ecp/).

Індывідуальным прадпрымальнікам, незалежна ад месца пастаноўкі на ўлік, каб сфарміраваць і здаць форму ПУ-3, можна звярнуцца ў кансультацыйна-аналітычны аддзел Мінскага гарадскога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва па адрасе: г. Мінск, вуліца Талбухіна, 6, кабінет № 113.
У выпадку, калі сума страхавых узносаў за 2020 год у памеры 1575 рублёў (альбо іншая з улікам льгот па ўплаце страхавых узносаў, даты пастаноўкі на ўлік на працягу года) будзе ўплачана, форма ПУ-3 можа быць сфарміравана і прадстаўлена самім работнікам раённага аддзела ФСАН без удзелу індывідуальнага прадпрымальніка.
Нагадаем, што атрымаць інфармацыю пра перыяды ўплаты страхавых узносаў, пачынаючы з 1 студзеня 2003 года, можна ў любым раённым аддзеле ФСАН. Там прадаставяць выпіску з індывідуальнага асабовага рахунка. Для гэтага трэба прад’явіць пашпарт, пасведчанне сацыяльнага страхавання, а таксама запоўніць заяву ўстаноўленай формы. Выпіскі выдаюцца бясплатна.
Падрыхтавала Інга ГІЛЕНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о