Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі асаблівая ўвага нададзена развіццю мяса-малочнага напрамку жывёлагадоўлі. На Петрыкаўшчыне менавіта гэтая галіна прыносіць большасць таварнай прадукцыі ў АПК.

У мэтах далейшага стымулявання працы работнікаў жывёлагадоўлі, павышэння эфектыўнасці вытворчасці, актывацыі дзейнасці працоўных калектываў раённай арганізацыяй прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу з 1 лістапада мінулага года па 1 красавіка сёлета праводзілася акцыя “Наш жывёлавод”. Былі наведаны малочнатаварныя фермы і комплексы сельгаспрадпрыемстваў раёна, лепшыя працаўнікі іх заахвочаны падарункамі.

Лепшы аператар машыннага даення МТК “Ляскавічы” РСУП “Агра-Ляскавічы” Інна Смольская (у цэнтры)
Лепшы аператар машыннага даення МТК “Ляскавічы” РСУП “Агра-Ляскавічы” Інна Смольская (у цэнтры)

Такім чынам, Петрыкаўскі райкам прафсаюза работнікаў АПК наведаў 30 МТФ і МТК, узнагародзіў 31 жывёлавода і 6 працоўных калектываў.

Адначасова ў час сустрэч з жывёлаводамі прадстаўнікі райкама цікавілася ўмовамі іх працы і адпачынку, узроўнем заработнай платы, а таксама праблемамі.

Разам з тым наш раённы камітэт штомесяц падводзіць вынікі работы жывёлаводаў сельгаспрадпрыемстваў з вызначэннем лідараў галіны ў раённым маштабе. Лепшыя з аператараў машыннага даення і аператараў па вырошчванні таксама ўзнагароджваюцца падарункамі.

Ірына БЕРДНІК,

старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Фота Дзмітрыя БЯЛЬКО.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о