Уборачная кампанія ў раёне падышла да канца. І хаця надвор’е крыху ўнесла свае карэктывы, што адбіліся на ўраджайнасці зерневых культур, у сельгаспрадпрыемствах раёна ў сёлетняе жніво было нямала па-сапраўднаму значных перамог. Паўтара дзясятка работнікаў, занятых на ўборцы, адвозцы, сушцы збожжа, займелі ганаровыя званні тысячнікаў.

Іх дасягненні не засталіся па-за ўвагай галіновага прафсаюза. Перадавыя механізатары і вадзіцелі атрымалі з рук старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірыны Берднік лісты падзякі абкама прафсаюза і падарункі.

На мінулым тыдні праходзіла шанаванне чарговых  тысячнікаў. Так, за дасягнутую тысячу тон збожжа былі адзначаны камбайнер і аператар сушыльнай устаноўкі ААТ “Камаровічы” Мікалай Бажок і Іван Мажар. Такія ж узнагароды за руплівую працу атрымаў вадзіцель ААТ “Курыцічы” Міхаіл Сітніца.

Аператар сушыльнай устаноўкі  ААТ “Камаровічы” Іван Мажар
Аператар сушыльнай устаноўкі ААТ “Камаровічы” Іван Мажар

Вадзіцель ААТ “Курыцічы” Міхаіл Сітніца
Вадзіцель ААТ “Курыцічы” Міхаіл Сітніца

Зараз у механізатараў наступіла яшчэ адна, не менш гарачая  пара – нарыхтоўка кукурузнага сіласу. Па выніках работы кожны перадавы працаўнік таксама атрымае ўзнагароды.

У мінулую сераду старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў і райкама прафсаюза АПК Васіль Макаравец і Ірына Берднік уручылі ліст падзякі і падарунак аператару машыннага даення малочнатаварнай фермы “Ражны” ААТ “Навасёлкі” Валянціне Сокал, якая па выніках работы за першае паўгоддзе надаіла ад адной каровы 3908 кілаграмаў малака, чым забяспечыла сабе першае месца ў спаборніцтве сярод аператараў машыннага даення раёна.

Аператар машыннага даення МТФ “Ражны” Валянціна Сокал
Аператар машыннага даення МТФ “Ражны” Валянціна Сокал

Віншуем пеадавікоў і жадаем далейшай плённай працы!

Дзмітрый АЛЯКСАНДРАЎ,фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о