Як мы пісалі раней, у раёне працягваецца рэспубліканская прафсаюзная акцыя “Наш жывёлавод”, мэта якой вылучэнне і ўзнагароджванне лепшых аператараў машыннага даення і жывёлаводаў на вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы на малочна-таварных, таварных фермах і комплексах сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.
На мінулым тыдні з гэтай нагодай старшыні аб’яднання прафсаюзаў раёна Галіна Шчэрбак і райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Берднік наведалі МТК “Колкі-2” КСУП імя Ульянава і МТФ “Ляскавічы” ААТ “Агра-Ляскавічы”.

Узнагароды лепшым

Аператары машыннага даення КСУМ імя Ульянава Людміла Бялько і Елізавета Сідарэнка

Узнагароды лепшым

Жывёлавод ААТ “Агра-Ляскавічы” Людміла Бандзюк

На малочна-таварным комплексе “Колкі-2” па выніках работы за люты лепшых паказчыкаў дасягнулі аператары машыннага даення Людміла Бялько і Елізавета Сідарэнка. Разам са словамі падзякі за нялёгкую працу і самаадданасць у выкананні сваіх працоўных абавязкаў працаўніцы атрымалі Ганаровыя граматы федэрацыі прафсаюзаў, а таксама падарункі.
На МТФ “Ляскавічы” лепшых паказчыкаў дасягнула жывёлавод на вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы ва ўзросце ад 2 месяцаў Людміла Бандзюк. Сярэднясутачныя прывагі ў яе групе, а гэта на дваіх з напарніцай 320 цялят, склалі 1002 грамы. Ды і ў хлявах у Людмілы Іванаўны заўсёды чысціня, жывёла ўся дагледжаная, накормленая і напоеная. Таму ўзнагарода – Ганаровая грамата федэрацыі прафсаюза і падарунак – заслужаная адзнака працы Людмілы Бандзюк.

Дзмітрый БЯЛЬКО,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о