Бабулька распавядае, што вышываць яна пачала яшчэ ў падлеткавым узросце, бо назапашвала пасаг. Старога бортніка навучыў промыслу яго бацька. На старонках нашай газеты мы пішам у большасці сваёй пра тых, хто захоўвае традыцыі – гэта зразумела і прыгожа. Але здараецца і так, што традыцыйныя заняткі, захапленні ці нават тэхналогіі нашчадкам даводзіцца ўзнаўляць, засвойваць нанова. Зрэшты, у гэтым няма сораму, бо, на жаль, не ўзгадаць кожную песню, што спявала нам у дзяцінстве бабуля, не ўзнавіць нам ва ўспамінах і ўсе дзедавы навукі. 

Узнаўляючы тэхналогіі продкаўГерой нашага рэпартажу – звычайны палескі хлопец са сваёй сціплай гісторыяй. Сяргею Чычыкайлу 23 гады. Узгадваючы дзя-цінства ён распавядае:

– Сам я ўраджэнец вёскі Камаровічы. Калі мне было шэсць гадкоў, наша сям’я перабралася ў Калінкавічы. У старэйшых класах, як і большасць падлеткаў, пачаў падпрацоўваць. Складанасці выбару не было – бацька будаўнік, з маленства прывіў станоўчыя пачуцці да гэтай прафесіі, таму дапамог у свой час і з уладкаваннем. Мы і зараз, можна сказаць, працуем разам.

Пасля школы я вырашыў атрымаць вышэйшую адукацыю. З агульнаадукацыйных дысцыплін больш за ўсё мне падабалася гісторыя, таму і паступіў на гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Скончыў, адпрацаваў настаўнікам, селёта атрымаў нават вучоную ступень магістра гістарычных навук. Але я ведаў, што вярнуся да ўлюбёных будаўнічых работ.

Узнаўляючы тэхналогіі продкаў Узнаўляючы тэхналогіі продкаў
Да апошняга часу я быў звычайным будаўніком, не мог па-хваліцца чымсьці асаблівым. Але падрыхтоўка да сёлетняга этнакультурнага фестывалю “Кліч Палесся” зрабіла больш разнастайным маё прафесійнае жыццё, зацікавіла мяне і з гістарычнай кропкі гледжання. Калектыў нашага ПСУП “Алітэт” працаваў на ўзвядзенні новых аб’ектаў у аграгарадку Ляскавічы. Мы з калегамі займаліся страхой, клалі на дах традыцыйнае палескае па-крыццё – чарот.
Пэўна, засталіся яшчэ ў краіне гаспадары, што ведаюць як па-крыць дах чаротам, але да нядаўняга часу ніводная айчынная кампанія не ўзялася за такія віды работ у прамыслова-будаўнічым маштабе. З цягам часу спецыя-лісты з’явіліся, але, здаецца, не абышлося тут без канкурэнцыі з боку заходніх і ўсходніх суседзяў.
Так ці інакш мы распачалі працу пад наглядам майстроў з Гомеля. Матэрыял, а гэта невялікія цюкі чароту, пастаўляўся з Расіі. Праца з ім больш складаная, чым з іншымі відамі пакрыцця, але і куды цікавейшая.
Некаторыя людзі ставяцца да чароту з засцярогай. Маўляў, такая страха прапускае дажджавую ваду і нават здольная да ўзгарання пад прамымі сонечнымі прамянямі пры высокай тэмпературы паветра. Спяшаюся за-значыць, што гэта чуткі. Больш за тое, у Еўропе і Расіі такое па-крыццё лічыцца адым з самых надзейных, зразумела, пры выкананні ўсіх нарыхтоўчых і будаўнічых тэхналогій.

Іншая справа, што такое будаў-ніцтва даволі павольнае і патрабуе працы рукамі ад мноства будаўнікоў – чарот не зачэпіш да бэлькі крана і не апусціш увесь дах на страху. Адсюль і немалы сабекошт. Яшчэ адна акалічнасць – так званая маральная састарэласць даху з чароту, яго візуальная неспалучальнасць з многімі тыпамі будынкаў. Сялянскую хату ў такім аздабленні бачыць прыемна, але, напрыклад, школу, дом культуры ці двухпавярховую “панэльку” – ужо не. Такая тэхналогія і матэрыял ужо не будуць папулярнымі, але ў гэтым не варта бачыць страты, час заўсёды падказвае найбольш актуальныя рашэнні, галоўнае – былыя веды не страціць.

Што тычыцца менавіта па-крыцця даху чаротам, то тут усё проста. Табе падаюць невялікія цюкі, звязаныя вяроўкамі. Цюкі складаюцца адзін да аднаго пад шчыльна нацягнуты дрот, потым вяроўкі разразаюцца, цюкі “разыхозяцца” і круглыя пучкі ствараюць агульны чаротавы пласт. Бліжэй да кута страхі вугал “пасадкі” снапа пачынае мяняцца ў бок перпендыкуляра, таму на кожнай рабрыне даху сноп па-глядае ўжо не ў зямлю, а ў бок. Трэба яшчэ не забывацца пад-біваць ніз снапа, каб матэрыял клаўся роўна і з края былых цюкоў не тырчалі асобныя пучкі чароту. Для гэтага ў нас была спецыяльная прылада – біта, кшталту той, якой гулялі ў лапту, але толькі з мноствам дзірачак, каб не па-шкодзіць сцябліны чароту. З-за прылады гэтай і спецыяліст з бітай назву атрымаў – лаптун. На Палессі мы лаптунамі звычайна завём лайдакоў, але тут было не сорамна і зразумела.

Напрыканцы ўсім землякам жадаю з павагай адносіцца да сваёй гісторыі, традыцый, продкаў. Палессе – цудоўны край і толькі ад нас залежыць, ці захаваем мы яго самабытнасць.
– Дзякуй за размову, Сяргей. Жадаем табе новых цікавых аб’ектаў.

Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о