Гэтыя словы належаць старажытнагрэчаскаму філосафу Геракліту. Але штосьці ў нашым жыцці застаецца нязменным. Апошні званок, напрыклад. Гэты цікавы абрад можна аднесці да самых знакавых у жыцці. Гэта своеасаблівае пасведчанне ў дарослае жыццё, дзе не будзе ўвесь час побач бацькоў, настаўнікаў і нават сяброў – іх яшчэ патрэбна набыць наноў, бо аднакласнікі пойдуць іншым шляхам, універсітэтам, горадам.

Апошны званок у першай школе быў такі ж пранізлівы, крыху з настальгіяй, цёплымі словамі падзякі настаўнікам, адміністрацыі школы. Прыгожыя выпускнікі з кветкамі ў руках, шарыкамі і традыцыйнай стужкай цераз плячо. Педагогі ў святочных сукенках, з усмешкай на вачах. І тыя, хто пасля  летніх вакацый апранецца ў навучэнцаў – дзяўчынкі з белымі бантамі, хлопчыкі з гальштукамі.

Дырэктар школы Таццяна Кірдзеева  падзякавала настаўнікам за добрыя паказчыкі ў навучанні і выхаванні, за перамогі на раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Гэтыя слова яна пацвердзіла стосам дыпломаў, якія былі ўручаны на лінейцы іх уладальнікам. З віншавальнымі словамі завітала начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Аляксандра Янчанкава.

Урачыстасць скончылася танцавальным флэшмобам, апошнюю старонку дзяцінства выпуснікі перагарнулі, запусціўшы шары ў неба. Некаторым з іх мы дадзім слова.

Вераніка Ганцэвіч
Вераніка Ганцэвіч

Вераніка Ганцэвіч прадстаўляла гонар школы на ўсіх узроўнях спаборніцтваў. У 10 класе атрымала другое месца на алімпіядзе па беларускай мове,  дыплом пераможцы республіканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.  У 11 класе з клубам па чырлідінгу былі прызёрамі ў дзвюх намінацыях на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Зноў прымала ўдзел у рытарычных спаборніцтвах, дзе па беларускай і рускай літаратуры ўзяла 2 месца. Была лепшай у конкурсе чытальнікаў па рускай літаратуры.

– Шмат часу я рыхтавалася да цэнтралізаванага тэсціравання па хіміі, – падзялілася Вераніка. – Актыўнічала на занятках, наведвала дадатковыя факультатывы, вучылася на розных анлайн-трэнінгах. Планавала паступіць  у ваенную медыцынскую акадэмію, але не атрымалася – складаны адбор. Мары пра медыцыну не пакідаю.

Зараз планую паступаць у Гомельскі дзяржаўны медыцынскі каледж. Хачу звязаць сваё жыццё з прафесіяй фельчара хуткай дапамогі. Гэтая прафесія патрабуе ўмення ўзяць сябе ў рукі, не панікаваць, супакоіць пацярпелага, яго сваякоў, і ў той жа час – пастаянны экстрым, адрэналін, рух, вялікая адказнасць за жыцці іншых людзей.

Бацькі заўсёды падтрымліваюць ва ўсіх маіх ідэях і пачынаннях. Я заўсёды глядзела на маму,  фельчара хуткай дапамогі Петрыкаўскай ЦРБ, і хацела быць падобнай на яе.

Паліна Бычкоўская
Паліна Бычкоўская

Спадзяёмся, што наступнай тэатральнай зоркай стане выпускніца школы Паліна Бычкоўская, якае пачынае свой дарослы шлях з паступлення ў Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў.

– Са спецыяльнасцю вызначылася даўно, калі яшчэ пачала займацца танцамі, абрала харэаграфічны кірунак, – пачала размову Паліна. – Бацькі з дзяцінства стараліся мяне развіваць, аддавалі на   танцавальныя гурткі, таму да майго выбару аднесліся станоўча.

Да тэсціравання цалкам гатова, бо ўпарта працую.

Наведвала ўрокі мадэляў у тэатры мод Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, дзе кіраўніком была Надзея Слабадзянюк, яна навучыла мяне шмат чаму: упэўнена трымаць сябе на сцэне, заўсёды ўсміхацца і нічога не баяцца.

З калектывам цэнтра творчасці мы занялі 1 месца на праекце “Новыя вяршыні”. Хачу сказаць вялікі дзякуй Надзеі Леанідаўне і ўсяму калектыву, што выхавалі нас.

Танцы – гэта яшчэ адна вельмі займальная старонка маіх захапленняў. З групай падтрымкі “SunWay” удзельнічалі ў гарадскіх і абласных канцэртах, на рэспубліканскіх спаборніцтвах у гэтым годзе двойчы былі прызёрамі. У гэтых спартыўных танцах раскрываецца акрабатыка, пластычнасць, артыстычнасць – тое, што мне вельмі падабаецца.

Школа перамагла ў конкурсе “Школьны вальс 2018”. Ад усяго выпускнога класа хачу сказаць дзякуй кіраўніку Ірыне Буднік, якая дапамагла ажыццявіць нашу мару.

Не магу не падзякаваць класнаму кіраўніку – Жанне Парфіевіч. Мы пастараемся Вас не падвесці і прытрымлівацца ўсяго, чаму Вы нас вучылі.

1 2 3 4 IMG_4253 IMG_4371 IMG_4393 IMG_4438 IMG_4462 IMG_4477 IMG_4496

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о