Усебеларускі народны сход: курс на развіццё і будучыню адукацыі

0
77

Усебеларускі народны сход: курс на развіццё і будучыню адукацыіУ хуткім часе наша краіна стане месцам правядзення знакавай падзеі – Усебеларускага народнага сходу. Гэты форум абяцае стаць кропкай адліку для вызначэння стратэгічных напрамкаў развіцця нашай дзяржавы на наступную пяцігодку.
Жыхары Петрыкаўшчыны працягваюць абмяркоўваюць ключавыя прыярытэты праекта Праграмы развіцця на 2026-2030 гады.

Уладзімір ГЕРАСІМЕНКА, дырэктар ДУА «Бабуніцкая сярэдняя школа»:
-Сярод другіх задач, якія абазначаны ў праекце Праграмы, важнае месца адведзена якаснай адукацыі, выхаванню гарманічнай і патрыятычнай асобы. Як дырэктар установы адукацыі, я глыбока перакананы ў прыярытэтнасці гэтага напрамку.
Адукацыя – не проста перадача ведаў, а фарміраванне будучыні.У сучасным свеце, які імкліва змяняецца, роля адукацыі выходзіць далёка за межы простага засваення вучэбнай праграмы. Якасная адукацыя сёння, гэта, у тым ліку — падрыхтоўка да жыцця ў канкурэнтным свеце, дзе пастаяннае навучанне і самаўдасканаленне становяцца неабходнасцю.
Адукацыя не можа быць поўнай без выхавання. Школы павінны стаць не толькі месцам навучання, але і прасторай для фарміравання такіх каштоўнасцей, як сумленнасць, павага, адказнасць, патрыятызм.
Я ўпэўнены: дзяржава і надалей будзе ствараць ўмовы для рэалізацыі гэтых прыярытэтаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о