Колькі б мы не распавядалі пра цяжкую працу работнікаў аграрнага комплексу, ніколі не перададзім словамі тыя ўмовы працы, фізічную нагрузку, мінімум вольнага часу, на якія “падпісваюцца” людзі, хто вырашыў звязаць свой працоўны лёс з сельскай гаспадаркай. Але ўсё ж існуе на Петрыкаўшчыне магутная гаспадарка, дзе ўсе тэхналагічныя працэсы адладжаны, як гадзіннік, дзе захаванне вытворчага ланцужку дазваляе спраўляцца нават з высокімі планкамі паказчыкаў у раслінаводстве і жывёлагадоўлі.
Усе старанні апраўдаліся Усе старанні апраўдаліся Усе старанні апраўдаліся Усе старанні апраўдаліся Усе старанні апраўдаліся Усе старанні апраўдаліся
У апошні пятнічны дзень сакавіка давялося прысутнічаць на ўрачыстым сходзе УП “Палессе-Аграінвест”, дзе падводзіліся вынікі мінулага года і называліся задачы на бягучы.
Са справаздачай выступіў перад прысутнымі дырэктар сельгаспрадпрыемства Міхаіл Капінскі. Хачу адразу адзначыць, што менавіта Міхаіл Анатольевіч на нядаўнім раённым злёце перадавікоў народнай гаспадаркі быў адзначаны лепшым кіраўніком 2018 года. Але ў дзень справаздачы ён не прыпісваў усе дасягненні асабіста сабе, а называў імёны людзей, дзякуючы якім давялося выканаць усе пастаўленыя задачы.
Лічыце самі, у гаспадарцы працуе амаль паўтысячы чалавек. Сярэдні заработак за мінулы год па прадпрыемстве склаў 916 рублёў (тэмп росту да 2017 года склаў 120%).
Аграінвестаўцы маюць 19 тысяч гектараў плошчы зямель, з якіх 14 тысяч гектараў – пашы. Так, мінулагодні валавы збор зерня склаў 6200 тон.
 Па стане на 1 студзеня 2019 года ў наяўнасці 9216 галоў буйной рагатай жывёлы, амаль 11 тысяч свінняў. Дарэчы, па вырошчванні свінняў гаспадарка займае лідзіруючыя пазіцыі ў Гомельшчыне.
Зразумела, жывёлу трэба карміць і даглядаць, каб яна давала якаснае малако і добрыя прывагі. Так, са слоў кіраўніка, летась на адну ўмоўную галаву жывёлы было нарыхтавана 37 цэнтнераў кармавых адзінак (!). Якая яшчэ гаспадарка ў раёне здолела нарыхтаваць такі багаты кармавы запас за апошняе дзесяцігоддзе? Імёны лепшых працаўнікоў, якія былі заняты на нарыхтоўцы кармоў, пастаянна друкаваліся на старонках “раёнкі”.
Тое ж датычыць і лепшых жывёлаводаў. Лепшыя надоі ў аператараў машыннага даення Марыі Лімаравай (11688 кг), Наталлі Музыка, якія працуюць у аддзяленні “Бяланавічы” і Ірыны Шэўка з аддзялення “Церабаў”.
Лепшы выхад цялят на сто кароў атрыманы жывёлаводамі ў аддзяленні “Мышанка” – 89 галоў. Добрыя паказчыкі ў рабоце па аднаўленні статка ў Лідзіі Рыбалка (“Бяланавічы”), Наталлі Панфіленка (“Церабаў”) і іншых.
Зацікаўлены калектыў і ў атрыманні якаснага малака, бо, са слоў Міхаіла Анатольевіча, гэта асноўная складаючая фінансавай стабільнасці гаспадаркі. Сырадой здаюць на Тураўскі малочны камбінат. Як вядома, гэта новае перапрацоўчае прадпрыемства прымае малако толькі гатункам “экстра” з высокай доляй тлустасці для вырабу сыроў. Менавіта таму аграінвестаўцы  імкнуцца не падарваць свой прэстыж, пастаўляючы “белае золата”.
За 2018 год УП “Палессе-Аграінвест” рэалізавала 14 тысяч тон малака. Тэмп росту да паказчыка 2017 года склаў 120%. Лепшая якасць сырадою ідзе з аддзялення “Петрыкаў” – 92% гатункам “экстра”. Лепшая таварнасць у аддзяленні “Вялаўск” – 95,4%. Малако ішло тлустасцю ў сярэднім 5,8%, што на 0,2 працэнтныя пункты вышэй пазалеташняга. Гэта дазволіла атрымаць гаспадарцы на малацэ 654 тысячы рублёў чыстай выручкі.
Усё ж, кіраўнік прадпрыемства заклікаў прысутных імкнуцца да такой тэхналогіі вытворчасці малака, як гэта зроблена ў фермерскай гаспадарцы Міхаіла  Шруба на Жыткаўшчыне. Міхаіл Капінскі адзначыў, што дынаміка за апошнія чатыры гады па надоях станоўчая. Так, летась выйшлі на 8000 кілаграмаў надою на карову. А ў першыя гады работы сельгаспрадпрыемства гэты паказчык быў напалову меншы.
Міхаіл Капінскі адзначыў, што на бліжэйшую будучыню гаспадарка плануе заняцца закупам племянных кароў, якія дадуць магчымасць жыць і квітнець калектыву, і пазбавіцца ад грашовых уліванняў свайго галоўнага інвестара. Ужо цяпер калектыў выйшаў на самаакупнасць і можа дастойна надалей спраўляцца з усімі вытворчымі момантамі.
Адзначу, што ў лютым 2018 года сельгаспрадпрыемства адзначала 14-годдзе з дня свойго стварэння, калі шэраг гаспадарак Петрыкаўшчыны аб’ядналі ў адну і “пад крыло” яе ўзяў магутны Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.
Дарэчы, прадстаўнікі гэтага прадпрыемства таксама прысутнічалі на нарадзе. Гэта намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце Генадзь Цецярук,  вядучы спецыяліст, які кантралюе пытанні сельскай гаспадаркі, Ігар Гаўрушын. Сярод прысутных былі старшыні прафсаюзнай арганізацыі “Белнафтахім” Віталь Яроменка і раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Шчэрбак.
Можна шмат яшчэ распавядаць пра тыя лічбы, што былі названы па вырошчванні мяса буйной рагатай жывёлы і свінняў, продажы племянных парсюкоў. Пра гэта мы надрукуем яшчэ ў сваіх рэпартажах з выездам да тых даглядчыкаў, у групе гадаванцаў якіх прывагі вартыя зайздрасці для любога жывёлавода раёна.
Не сакрэт, што УП “Палессе-Аграінвест” займае пераважную долю ў папаўненні бюджэта раёна ад рэалізацыі прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі –амаль 50% ад усіх гаспадарак. І гэта варта пахвалы на адрас тых  людзей, якія працуюць на карысць Петрыкаўшчыны.
Ну і апошняе, што нельга не адзначыць, – гэта дасягненні гаспадаркі за 2018 год у маштабах Гомельшчыны. Так, калектыў узнагароджаны Дыпломам ll ступені “За дасягненні высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў” сярод сельгаспрадпрыемстваў, што ўвайшлі ў склад канцэрна “Белнафтахім”. Дыплом l ступені атрыманы ад Гомельскага аблвыканкама як “Пераможца ў абласным спаборніцтве сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў), маючых комплексы па вырошчванні свініны”. Гонаровага дыплому Гомельскага аблвыканкама lll ступені ўдастоены калектыў “За дасягненне найвышэйшых паказчыкаў па аднаўленні статка сельскагаспадарчай жывёлы сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый”. У 2018 годзе калектыў атрымаў сертыфікат Гомельскага аблвыканкама на трактар МТЗ-82.1 як пераможца ў намінацыі “Лепшая сельгасарганізацыя па землекарыстанні высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванні жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”. Летась прадпрыемства занесена на дошку Гонару Гомельшчыны па выніках работы за 2017 год як “Лепшая арганізацыя сельскай гаспадаркі” і на Рэспубліканскую дошку Гонару як пераможца спаборніцтваў “Лепшы па эканоміі рэсурсаў за 2017 год”. Акрамя таго, работнікі прымаюць актыўны ўдзел у спартыўна-масавым жыцці, дзе таксама дасягаюць прызавых прыступак.
Хіба можна яшчэ што тут дадаць? Шчыра віншуем калектыў УП “Палессе-Аграінвест” з напрацаванымі здабыткамі за 2018 год і зычым здароўя і новых перамог!
Інга ГІЛЕНКА.
Фота Т. СЯРГЕЕВАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о