Афганістан… Як многа цяпер спрэчак пра тое, ці патрэбна была нам гэта вайна, спрэчак, якія так балюча раняць сэрца воінаў-афганцаў.
І няхай спрачаюцца гісторыкі, палітыкі, журналісты, але вайна была. І подзвігі нашых юнакоў не выкрасліць з гісторыі, з памяці людзей. Трэба памятаць загінулых і паважаць тых, хто застаўся ў жывых, каб зберагчы тое, што маем цяпер.

Радзіновіч
Уладзімір Уладзіміравіч Радзіновіч наш зямляк. Дзіцячыя і юнацкія гады яго прайшлі ў маляўнічым куточку Петрыкаўшчыны – вёсцы Снядзін. Хлапчуком любіў чытаць творы, у якіх расказвалася пра гераізм савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Верыў у тое, што таксама будзе адважным салдатам.
Але жывучы ў мірнай краіне, не думаў, што ў рэальным жыцці, у дзевятнаццацігадовым узросце, давядзецца адчуць на сабе ўсе жахі сапраўднай вайны.
Яго баявы шлях роўны 18 месяцам, ці 548 дням, ці 13153 гадзінам…
Уладзімір Уладзіміравіч знайшоў сябе і пасля Афганістана. У мірным жыцці стаў супрацоўнікам дзяржаўтаінспекцыі, быў у Чарнобылі. У званні маёра выйшаў на заслужаны адпачынак.
Ён – клапатлівы сын, цудоўны брат, добры сем’янін, надзейны сябра і дарадца. Але галоўнае яго дасягненне – дачка і два сыны-двайняты, якія, як і бацька, выканалі свой грамадзянскі абавязак – праходзілі тэрміновую службу ва Узброеных Сілах краіны.
У свой час Васіль Быкаў казаў: “Найбольшае зло ў нашым жыцці – гэта наша беспамяцтва”. Як вярнуць людзям памяць, каб кожнае наступнае пакаленне не забывала ўрокі гісторыі – Афганістан, Чачню, Украіну?..

Аляксандра ГОЛІК, Дзмітрый Цярэня, Настасся Цярэня, Марыя Туравец,
Брынёўскі сад-школа.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о