У мінулую пятніцу, 27 жніўня, па ўсёй краіне прайшоў дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Урокі бяспекі вывучайце з дзяцінства”.

Часам узнікае пытанне: чаму дзіця трапіла ў ДТЗ? Звонку адказ здаецца простым – непаўналетнія, у пераважнай большасці выпадкаў, вінаватыя самі. Але паняцце “віна дзіцяці” наўрад ці мае права на існаванне. За кожным такім ДТЗ стаіць недагляд дарослых, якія не навучылі, не пераканалі, не дагледзелі, не паказалі на ўласным прыкладзе, як важна выконваць “законы дарогі”.
Вось некалькі парад, што дапамогуць вашым дзецям засвоіць правілы бяспекі на дарозе.
Патлумачце дзіцяці, што пераходзіць дарогу трэба толькі па пешаходных пераходах. Зялёнае святло светлафора дазваляе пераходзіць праезную частку, але пачынаць рух трэба толькі пасля таго, як пешаход запэўніўся ў бяспецы дзеяння, паглядзеўшы ўлева і ўправа. Засяродзьце ўвагу: выбягаць на дарогу з-за аб’ектаў, што абмяжоўваюць агляд кіроўцы, катэгарычна забараняецца.
Для гэтага намалюйце разам з дзіцям схему бяспечнага маршрута руху да школы, дзіцячай пляцоўкі, парку, крамы. Потым некалькі разоў прайдзіце з ім па гэтай схеме. Патлумачце, як трэба паводзіць сябе на дарозе і звяр-ніце ўвагу на асабліва небяспечныя ўчасткі праезнай часткі.
Калі дзіця будзе знаходзіцца на вуліцы ў цёмны час сутак, паклапаціцеся пра наяўнасць і выкарыстанне флікера.
Не дазваляйце дзецям гуляць на дарогах каля дома. Пазначце бяспечнае месца для гульняў.
Памятайце, што толькі ўласным прыкладам вы закладваеце падмурак бяспекі свайго дзіцяці!

Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о