Беларускія вайскоўцы занялі 2-е месца ў міжнародных гульнях “Армі-2020”

Упершыню ў гісторыі Петрыкаўшчыны вайсковец тэрміновай службы быў узнагароджаны каштоўным падарункам – гадзіннікам з гравіроўкай ад Міністра абароны Рэспублікі Беларусь. Такога гонару быў удастоены Уладзіслаў Радзькоў з Залесся.

Ураджэнец Петрыкаўшчыны Уладзіслаў Радзькоў атрымаў каштоўны падарунак ад Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

У мінулую пятніцу ваенны камісар раёна Аляксандр Адамоўскі ад імя Міністэрства абароны ўручыў Уладзіславу Радзькову каштоўны падарунак – гадзіннік з гравіроўкай, а маці салдата – падзяку і кветкі за добрае выхаванне сына. Словы падзякі салдату і яго маці выказала намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько. Лейтматывам гэтай урачыстай падзеі стаў удзел Уладзіслава ў VI Армейскіх міжнародных гульнях “Армі-2020”, у выніку чаго наша краіна заняла другое месца ў спаборніцтвах, саступіўшы першае месца Расіі.
– У пачатку верасня завяршыліся VI Вайсковыя міжнародныя гульні, – распавёў 22-гадовы сяржант. – На працягу двух тыдняў 30 каманд спаборнічалі за званне лепшых у вайсковым майстэрстве – на тэрыторыі Расіі, Арменіі, Азербайджана, Узбекістана і Беларусі. У агульнакамандным заліку наша каманда апынулася на 2-м месцы, пасля Узброеных сіл Расіі. Нашы вайскоўцы занялі два першыя месцы, а 2-е месца ў 10 спаборніцтвах, такіх выпрабаваннях як “Бяспечнае асяроддзе” – экіпажаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, “Вайсковае ралі” – экіпажаў на ваеннай аўтамабільнай тэхніцы, “Верны сябар” – спецыялістаў службовага сабакаводства і многіх іншых.

Ураджэнец Петрыкаўшчыны Уладзіслаў Радзькоў атрымаў каштоўны падарунак ад Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Ураджэнец Петрыкаўшчыны Уладзіслаў Радзькоў атрымаў каштоўны падарунак ад Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Каб трапіць на такія элітныя спаборніцтвы, мне давялося прайсці сур’ёзны адбор сярод сакурснікаў. Я прайшоў усе выпрабаванні спаборніцкія якасна і на высокім узроўні. У выніку мяне выбралі з мноства удзельнікаў. Непасрэдна на спаборніцтвах я выконваў наступную задачу. У ролі старшага хіміка мне неабходна было знайсці атрутныя рэчывы, узяць пробы на заражанай мясцовасці, вызначыць склад рэчывы.
Строга было з якасцю і хуткасцю выкананага задання. Улічваючы дадатковую нагрузку – усё гэта я рабіў у поўным ахоўным абмундзіраванні, а яшчэ з аўтаматам у руках – справіўся на “выдатна”. Нават не чакаў ад сябе такога. Сапернікі таксама былі не з баязлівых. Давялося папацець.

Зараз наш герой плануе адпачыць у звальненні, а пасля – звязаць сваё жыццё са службай у сілах спецыяльных аперацый. Як адзначыў ваенны камісар Петрыкаўскага раёна, тут, на радзіме, Уладзіслава заўсёды гатовы прыняць у ваенныя рады.
– Самае цікавае, што яшчэ ў школьны час мае адносіны да службы ў войску былі зусім іншыя, крытычныя. Армія для многіх хлопцаў гучыць, як самае страшнае слова і асацыіруецца ледзь не з пакутай. Служба дапамагла мне развіць у сабе дысцыпліну, адказнасць, уменне сабрацца. Цяпер з упэўненасцю скажу, што войска робіць з любога хлопца сапраўднага мужчыну.

Насамрэч, хвалявацца Уладзіславу за мужнасць першапачаткова не было патрэбы, бо ён – адзіны мужчына ў вялікай сям’і. Заўсёды дапамагаў маці ў гаспадарчых справах. Маці, Аліна Радзькова, гадавала чацвярых дзяцей самастойна. Яна навучыла траіх дачок і сына жыць у сяброўстве, з сумленнем, адказваць за свае словы і ўчынкі, быць ветлівымі і спагадлівымі. Менавіта таму, пабачыўшы сына ўпершыню за такі доўгі час (і з такой добрай навіной), яна не стрымала слёз ад гонару і радасці.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о