УНС: Ключавыя прыярытэты развіцця Беларусі на пяцігодку

0
261

VII Усебеларускі народны сход, які прызваны вызначыць ключавыя напрамкі развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады, важная і адказная падзея. Жыхары Петрыкаўшчыны абмяркоўваюць ключавыя прыярытэты праекта Праграмы развіцця на будучую пяцігодку.

Святлана СІНЯКОВІЧ, старшыня Капаткевіцкага сельскага Савета: — УНС – гэта вышэйшы орган дэмакратыі нашай краіны, на якім будуць разглядацца напрамкі развіцця нашай дзяржавы і грамадства на пяцігодку. Як старшыня сельскага Савета, лічу адным з ключавых пытанняў лічу сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Планаванне эканомікі даўно паказала сваю слушнасць. Калі ёсць канкрэтны план, пачынаеш працаваць у яго рамках, гэта кансалідуе працу арганізацый і прадпрыемстваў на месцах, цалкам ўсёй эканомікі краіны. І, дзякуючы гэтай кансалідацыі, мы ідзём к пэўнаму выніку, якога павінны дасягнуць, а не раскідваемся ў пошуках нейкіх дробных шляхоў.

Таксама у ліку ключавых пытанняў я б вызначыла стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага і сучаснага асяроддзя, а таксама пераемнасць пакаленняў, захаванне памяці аб мінулым, што таксама не малаважна для развіцця грамадства і яго будучыні.

У нашым сельскім Савеце мы ўжо зрабілі крок ў гэтым напрамку, развіваючы мясцовую ініцыятыву, якая знайшла водгук на абластным узроўні. Гэта дае нам магчымасць реалізаваць свой праект, стварыць сучаснае асяроддзе, якое дапаможа захаваць памяць аб падзеях мінулага. Маё меркаванне, што напрамкі, якія вызначыць УНС, будуць садзейнічаць стабільнаму і ўстойліваму развіццю нашай краіны ў будучым.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о